Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Цітко

Сярэдняя: 4.3 (35 галасоў)
Квітнеюць, пеняцца сады, Духмяны водар цешыць душу. Зязюля шчодрая гады Даруе, седзячы на грушы. Бушуе май і з кожным днём Усё ласкавей свеціць сонца. Гарыць бурштынавым агнём Луг дзьмухаўцовы за аконцам. І быццам крылы за спіной – Падкрадзецца гарэза-вецер. Кіўне рабіна галіной… Ці ж не цудоўна жыць на свеце? Air Zoom Pegasus 34


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
На Беларусі шмат куточкаў Так блізкіх сэрцу, дзіўна мілых. Красуюць назвы, бы вяночкі, Але маленькая Радзіма Жыве ў душы, як пацалунак Пяшчотны, трапяткі, ласкавы. Яна – у адчаі паратунак, Прытулак у радасці яскравы. А вёска, дзе прайшло маленства, (Бабуля мне распавядала), Святою назваю завецца “Бажкі”… І песню напявала Ціхуткім голасам дрыготкім, Які і зараз часам сніцца І не здаецца ўжо кароткай Жыцця цудоўнага крыніца. Adidas Shoes


Яшчэ не ацэнена
Калі іду па Камсамольскай, Міжволі запаволю крок. Пачуўшы гукаў адгалоскі, Успомню першы свой урок. Тут спасцігала з захапленнем Чароўнага мастацтва свет. Штодзённай працай і натхненнем Спазнала музыкі Сусвет. Я з лёгкім сумам і зайздросцю Правожу позіркам дзятву, Што з бестурботнай весялосцю Нясуць, хто скрыпку, хто трубу. Магчыма, хтосьці пад прымусам Патрабавальных тат і мам І іншы раз гульня-спакуса Шапне: “Навошта гэта вам?” Маўляў, усё гэта сантыменты, Дарэмна змарнаваны час. Пакінь другім апладысменты, Зрабіўшы школе рэверанс. Гані ты прэч такія думкі! Імчы хутчэй у школьны клас! Настаўніку, як падарунак, Сыграй без фальшу сціплы вальс. Сустрэне ён усмешкай шчырай – Дарадца, сябар, педагог, Як птушку выпусціць у вырай: “Я навучыў усяму, што мог”. Ніколі ты не пашкадуеш Аб тым, што музыка з табой. Не раз у душы сваёй адчуеш Задавальненне і спакой. Зусім па-іншаму на дрэўца, Што бачыш кожны дзень, зірнеш І праз гады ў сваім сэрцы Падзяку школе пранясеш. Nike


Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Хістаецца бяроза ў двары, Выкручвае галіны-рукі вецер, Гне тонкі стан да самае травы. За што такая кара ёй на свеце? У нямым дакоры чую крык душы, У шораху лістоты – боль і скаргу. Пакінь яе ў спакоі, не душы, Дай адпачыць нябозе хоць да ранку. Ці мала для цябе прастору ёсць? Гуляй сабе ў стэпах і пустынях. Ты караблям у штыль жаданы госць, Ляці хутчэй туды на дужых крылах. Не чуе… . Ці не не хоча ён пачуць? Не пакідае жорсткую расправу. Ну чым ліхое сэрца закрануць, Каб змыць з яго знішчальную атраву? Air Jordan XIII Low