Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Читали? сайт. Чесна-пречесна!
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юрка Голуб

Golub.jpg

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гарадзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. - загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. - загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлерадыё. Сябра СП СССР з 1971 г.

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім - у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989). Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).



Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

«Кляновы лісток на падвор’ечку разаслаўся.
Малады малойчык у дарогу сабраўся.
Сеў за сталом, мёду з віном напіўся,
У дарожаньку спазьніўся».

О, дайце рады,
і чаму гэта я
не папярэдзіў родную песьню:
затрымайся,
калі ласка.