Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ісціна

Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)
Чаромхавы водар і бэзавы пах згубіла ў далёкім мінулым. Ужо не спявае салоўкаю птах і лозы галінкі сагнулі. Замыліўся трошкі і позірк, і смак, так соладка зранку не спіцца, а дні прабягаюць, як заяц-русак, калі паляўнічы прысніцца. Нішто не здзіўляе, бо маеш свой густ, на катэгарычнасць - усмешка, і кліча ў дзяцінства язмінавы куст, што ўзімку, вялізнаю снежкай, стаяў на надворку, пад самым акном, спакой вартаваў нашай хаты, каб моцна каліна не біла галлём аб востры вушак сукаваты. Даўно і нядаўна ўсё гэта было, таўсцее мінулага скрутак, а тое, што ўражвала, пахла, цвіло для нас не звычайны набытак - багацце, якога няма даражэй, бо ў ім наша існасць і сіла, што бляскам агню чалавечых вачэй начны небасхіл запаліла. https://www.stihi.ru/2017/05/03/4050 © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017 Свидетельство о публикации №117050304050 Air Jordan


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Жыў-быў руплівы вучанік. Чытаў ён груды тоўстых кніг І бездань мудрасці спасціг Ў надзеі сатварыць шэдэўры. Ды небарака быў не першым, Хто бег у тыя міражы! Не слухаў ісціну святую, што эталон для нас жыццё: Мы п'ём і каву, і віно, А вырабляем – ўсе адно. Што немагчыма аніяк лічыць шэдэўрам аміяк... SNEAKERS


Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Калісьці праз паселішча адно Гасподзь у коле вучняў сціпла крочыў. Вакол сабраўся здзеклівы натоўп І ўзяўся зневажаць Ісуса ў вочы. Ды дзіва – Чалавечы й Божы Сын Стаяў і так паблажліва ўсміхаўся, Што чалавек збянтэжаны адзін Сумеўся дый усклікнуў, не ўтрымаўся: “Гасподзь! Няўжо ты гэтак любіш нас, Што нават не адкажаш на абразу?” Хрыстос рассыпаў жэмчуг у адказ – Аднім спакойна вымаўленым сказам: "За што нябог-гаротнікаў караць – Знявераў, у няведанні няшчасных? З нас кожны толькі тое можа даць, Што мае ў кашальку сваім уласным…” 19.01.2011 Nike Shop


Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Тры матылькі ля свечкі-сонейка ўначы Спазнаць імкнуліся: “А што гэта – агонь?” Адзін здалечку баязліва пасачыў – І па вяртанні абвясціў, што свеціць ён. Другі бліжэй да дзіва-свечкі падляцеў – І апаліў раптоўна полымем крыло. Затое вопыт, сапраўды, яскравы меў: “Агонь пячэ! Мне ажно сэрца апякло!” А трэці ўзняўся, ветрам кінуўся ў агонь – І не спыніць яго было, і не ўтрымаць. Хоць зведаў ісціну, што вабіла яго, Але, не змог ужо нічога расказаць. Чаму, калі даюць нам веды, разам з тым Збаўляюць шанцу свету ісціну адкрыць? Дурны гаворыць, ды не ведае, аб чым. А мудры ведае, сумуе і маўчыць… 28.12.2010 Nike Sneakers