Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ілля Касакоў

Яшчэ не ацэнена

Абломак часу рухае цень
На конях скачушчы вершнік
Каму патрэбны такі цяпер
Слабога паэты верш мой



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Сёньня ў школе
Урок адкрыты.
(А важнасьць
Падзеі гэтае
Зразумелая ўсім.)
Мітусьня, хваляваньне, уздым…
І усьмешкі,
На твары надзетыя,
Вітаюць правершчыка
Зь нейкага-там
Камітэту.

І ён
Заходзе ў клясу
Крокам
Шпаркім.
Званок,
І настаўнік адразу
Пытае
Вучнёўскія масы
Пра іхныя
Мары.

І адказваюць
Дзеці
Так,
Як трэ’ адказаць:
“Нам тут лёгка жывецца,
Добра песьні сьпяваць.
Сэрцам шчыра хацелі-б,
Каб заўжды мудры Ленін
Ўдалячынь з намі крочыў,
Каб крамлёўскія зоры
Нам заўсёды мігцелі;
І заўсёды мы хочам
Жыць у краі рабочых”.
Вось так.
Ясна муцяць галовы.
А правершчык глядзіць
І у гэтым не бача
Дакору.
А што скажа
Той хлопчык?
(Хоць правершчыку гэта
Ўсё роўна,
Я скажу,
Што ў яго
Шчасьця мала,
Больш гора.)
Позна ён
Засынае.
Нікому
Над ложкам сьхіліцца.
Маткі
Амаль што нямае,
Як быццам…
А тыя,
Што ў вочы яму глядзяць,
Каляровыя маскі свае
Не здымаюць.

І няма
Нават сталага сябра.
(А той Ленін –
Яму не таварыш).
Ён свае вочкі падняў
І сказаў:
“Мая мара –
Ў абдымку
Схапіць тыграня”.

Стаў правершчык
Цямнейшым ад ночы.
Ён раўняе з паперай,
А іншага чуці ня хоча…



Яшчэ не ацэнена

Мой век ня знаў такіх дзіковін —
Узяць што-попадзя ў сугучча,
Зьмяшаўшы славаблудну кучу —
Аднака я быў мысьлі повен.

Не гавары, паэта, ў рыфму.
Няхай сама к табе прыйдзе,
Ня трэ' крыўляць сваіх ідзей
Дзеля бязьдзелкі, зьбітай проста.

26.V.15



Яшчэ не ацэнена

— Ня чуць,
хто крыкнуў хто выстраліў.
ня бачыць
крывога шклу
тэлевізару

— Не для таго я душу табе даў.

— як з табою бяда

І сказаў бог:
Я Бог,
нічог'

І сказаў Чалавек:
Бог — лох

можа гэта назваць:

НАРАДЖЭННЕ АТЭІЗМУ

ці так ён стаў існы,
як сэрца боль сьціснуў?

ці адлічыма надзея
што сэрцы расчэрсцьвюцца,
ад вар'яцення
ў пячэрску?