Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ларыса Віннікава

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Што натхненне дае і раздолле думкам, вершам, збалелай душы? Дзе паветра і сонца даволі ў разамлелай паўднёвай цішы? Гэта край той даверлівай птушкі, на руку што гатовая сесці. І спакай нерэальны не руш ты: неба сінь, зелень соснаў і медзь. Гэты край, пацярпелы аднойчы ад Чарнобыля, як праклён адзіноту нёс. А ўжо двойчы не павінен ахвярай быць ён. New Balance


Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Зоркі жне жнівень, кідае ў пракосы - зоркавы лівень расквеціў нябёсы. Шлях зор імгненны. І хто яго знае, колькі жаданняў на іх загадаюць. Air Jordan Trainer Essential


Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
А сёння ноччу навальніца мяне прыцяла да вакна. Такое і ў сне не сніцца, як мне здалося: я - адна! Так цяжка мне,незразумела, што хоць крычы,каго заві. А ад маланак - бела-бела раз-пораз, кроплі хоць лаві. І гром грыміць, быццам крыўдуе, ці так злуецца на каго. А потым сціхне, бы даруе. І мне шкада стала яго. Бо ён адзін у гэты момант у цемры. слякаці брыдзе, не знойдз ён сабе ні дома і не прытуліцца нідзе. І я забылася, што страшна хвілін мо пяць таму было. І навальніцы я ўдзячна за гэта дрыгкае святло. І адзіноты не баюся, бо ёсць каму яшчэ цяжэй. А калі я ў жыцці стамлюся - згадаю гром,і жыць лягчэй! Nike Zoom Vomero 14


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Коўш Мядзведзіцы вісіць над уваходам у родны дом. Нашы вішанькі схіліліся над плотам. За вуглом - дзве фігуры. Шэпча ноч ім таямніча штось пра май... Коўш - за хатай. Маці кліча! Усё! Бывай! Air Jordan VIII Low