Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ўсё гуляем у "вершыкі"?

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Ўсё гуляем у "вершыкі" —
творы ад слова "вяршыць"?
А дакладней, ствараць, упарадкаваць,
распараджацца?
А ці знаем, што кіданне слоўка — не ігрышча "ў дартсы",
а магутная сілішча — выбух гарматы-душы?

Небяспечна не ўгледзецца ў "зерне" слаўца
"дзеяслоў"!
Перш, чым вольна яго сікась-накась на "градачкі"
сеяць,
трэ капнуць паглыбей — да карэнчыка-сутнасці:
"дзея " —
(гэта значыць, уздзеянне, яўна рэальнае!) — "слоў".

Вершы лёсы вяршаць. Асцярожней!
Увага! Атас!
А ці тое стварылі, што стала надзённа
патрэбным?
Ці не сеецца зло рыфмаваннем
бяздумна-ганебным?
І ці ўзыйдзе дабром — у належны для
парасткаў час?

Для прароцтваў не важна, мы верым у
іх альбо не.
Аніводнае слова паэту дарма не
праходіць.
"Што накрэмзана пёркам, — гаворыцца
(мудра!) ў народзе, —
не ссячы тапаром." А таму...

хай жа будзе ў цане

усялякае нованароджанне моўнага "ятъ"!
Як з маленькім дзіцём, неабходна з ім
быць беражлівым.
Вы гатовы
адказна
за кожны радочак мажлівы
і сабе, і сусвету найлепшую долю
ствараць?

Ну, тады — за аловак!
І дзякуем Бога — за мір!
І за веру-надзею-любоў —
за люблю-любажаю!
І пабачым пасля...
пасляслоўе —
якім ураджаем,
на дзівосы багатым,
адкажа нам неба-сапфір.