Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вершаплёцтва

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)
Яго радзіму нават каксь Тут мы Мак7а Танка вучым, Як напісаць хоць 2 радка. А то ён как-та як-та нават Не зна й ня ведае Брылька. Ну, как. Ха-ха. А шо шэ маем Тут во ў Багдана Навіча. Узор персіцкій! Тчэма разам Са і во, бачце, Брытвай нат. Мы сутнасць вельмі ш натта ўбачым І нават Ісуса с Ізрайль. Дык то яўрей же! Нашо нам він! Да ну вас с паскай! Я дурак? І мідны горшчыкы заўзята Тоўкуць куцю ва рышыта! Уш стокі водгукаў аставілі зь Шэ й на ва подзьвіг Матылька. Пойду ж я зары выжру кавы вш. А то а дэ шэ вам смытанк. І на радзіме Васілька Родымые ўшарашу. Да. Вельмі трудна влезці ў хару. А, мо, шчэ й в Сонцэ – Крышну с Рама. Тут фатаграф не а3маешь, Калі ва ў блог уфставіш. … ну, в обшч, прыкрасный сайтыш. Мо, вы нам шо путскажытэ? Бо й мы бызграмотный. Ф шызарні був! Air Jordan


Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)
Самотнікі і перасмешнікі, збіральнікі і рыфмаловы, паэты — вялікія грэшнікі — таму, што гуляюць са словам. Замовамі "чыркаюць" палкімі — пажар выклікаюць (цунамі?). Як дзеці малыя з запалкамі — што твораць — не ведаюць самі. Сваволяць, пакуль не пазбавяцца апошняй саломінкі ў моры. Ды, тонучы, нават, не каюцца ў накліканым імі ж — учора. I знаюць жа (колькi гаворана!): прарокі мы ўсе, хоць і людзi! І свет не рукамі быў створаны, а Словам Адвечным: "Ды будзе..." Таму... Асвяжаем забытае: ствараць "абы-што" небяспечна. І хай Ўсявышні нас літуе ў нямудрым людскім — чалавечым. 16.02.2019Nike


Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)
Ўсё гуляем у "вершыкі" — творы ад слова "вяршыць"? А дакладней, ствараць, упарадкаваць, распараджацца? А ці знаем, што кіданне слоўка — не ігрышча "ў дартсы", а магутная сілішча — выбух гарматы-душы? Небяспечна не ўгледзецца ў "зерне" слаўца "дзеяслоў"! Перш, чым вольна яго сікась-накась на "градачкі" сеяць, трэ капнуць паглыбей — да карэнчыка-сутнасці: "дзея " — (гэта значыць, уздзеянне, яўна рэальнае!) — "слоў". Вершы лёсы вяршаць. Асцярожней! Увага! Атас! А ці тое стварылі, што стала надзённа патрэбным? Ці не сеецца зло рыфмаваннем бяздумна-ганебным? І ці ўзыйдзе дабром — у належны для парасткаў час? Для прароцтваў не важна, мы верым у іх альбо не. Аніводнае слова паэту дарма не праходіць. "Што накрэмзана пёркам, — гаворыцца (мудра!) ў народзе, — не ссячы тапаром." А таму... хай жа будзе ў цане усялякае нованароджанне моўнага "ятъ"! Як з маленькім дзіцём, неабходна з ім быць беражлівым. Вы гатовы адказна за кожны радочак мажлівы і сабе, і сусвету найлепшую долю ствараць? Ну, тады — за аловак! І дзякуем Бога — за мір! І за веру-надзею-любоў — за люблю-любажаю! І пабачым пасля... пасляслоўе — якім ураджаем, на дзівосы багатым, адкажа нам неба-сапфір.Air Jordan Sneaker


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Хварэю я. Ды дзіўная хвароба! З такой, напэўна, доўга не жывуць. Бяда мая — не вірусы-мікробы, А вершы, вершы, вершы — каламуць. Сваволяць, як гарэзлівыя дзеці: Натхненне падхапіўшы, нібы мяч, Ірвуцца з ім гуляць па Інтэрнэце, Не слухаюць мяне, ну хоць ты плач! Пільную іх, на волю не пушчаю,— Яны ж у белы свет употай пруць. Пакуль дап’ю чарговы кубак чаю, Зірну — а нейкі ўжо на “ВЕРШЫ.РУ”. Ну, гэта ўжо не жартачкі — нахабства! Забраўся сам дый іншых пацягнуў! Бы блохі, распаўзлася мая “паства”. Не ведаю — ці некалі вярну. Калі ж перачытаю, што згубіла, Звярнуцца вырашаю да ўрача: У кожным — "болькі" хібаў і памылак — Бы іглы п'яных вожыкаў тырчаць. Глядзіце, людцы, каб не пакалоцца! Зараза вершаплёцтва — нарката! Падхопіце — не будзе нават моцы Сагнаць аловак з чыстага ліста. 25.04.2011 nike sb