Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

крыўда

Сярэдняя: 3.5 (15 галасоў)
Адпусціце мінулае — тое, што цягне назад і гняце, замінаючы ўзняць перабітыя крылы. Што, апутаўшы лейцамі, сёння, нібы канакрад, у загон заганяе душу, пазбаўляючы сілы. Адпусціце балючае — ўсё, што павінны забыць — як дзіцячыя крыўды, ушыбы, парэзы, ангіны... Не мусольце, бы вернікі — чоткі, "прывязную" ніць. Не смакуйце, як піва — пітушчыя, скіслыя віны. Адпусціце, запомніўшы толькі дэ-факта: было. І зрабіўшы свае, ўзбагаціўшыя розум, высновы. І пакінуўшы ў сэрцы набыткам... не нечае зло, а навуку дабра — прабачэння і міласці словы. Адпусціце без плачу — як Бог адпускае грахі — па раскаянні духа, па стогну маленняў гарачых. Бо небачнае бачыць: і мукаў-пакутаў мяхі, і вялікую скруху: "Ізноў бы пражыць, ды іначай!" Адпусціце без жалю — і ціхенька выкіньце прэч — як стары чамадан — перакошаны, з ручкай парванай. Ці замшэлае рыззе — даўно не карысную рэч, не прыкрыўшую нават рубцамі "заросшыя" раны. Адпусціце па ветры — і сэрцайку стане лягчэй ад таго, што вузлы, навязАныя ў ім, распусціла... А цяпер... А цяпер... Не хавайце ад шчасця вачэй! Паглядзіце вакол! Як цудоўна жыццё, Божа мілы!Jordan XII Slide


Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Падставіўшы крыўдзіцелю шчаку, Да сэрца боль абразы не бяры – Збывай: запісвай крыўды на пяску, Каб сцерлі нават след ад іх вятры. А нечай дабрыні не забывай – Калі табе хто-небудзь дапамог, Удзячнасць на каменні высякай, Каб нават ураган садзьмуць не мог. 31.05.2010Predator Accelerator TF