Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сям'я

Сярэдняя: 4.7 (50 галасоў)
Вярнуўшыся ў родную хату, На родны прысеўшы парог, Ты скажаш: “Дзень добры, мой тата! Падумаць, прайшло столькі год…” Маршчыністы твар усміхнецца І скажа: “Мінаюць гады, Але застаюцца навечна Святымі – сям’я, дом, бацькі!” Вярнуўшыся ў родную хату, З сям’ёй за святочным сталом, Сустрэўшы з аплаткай Каляды, Успомніш дзяцінства сваё… І рэха малітвы сумеснай Гучыць, як бацькоўскі наказ: “Вас можа раскідаць па свеце, Але прылятайце да нас!” Вярнуўшыся ў родную хату, Адкуль б’е крыніца твая, Цяпер дзе адно маці з татам Стаяць ля пустога двара І вуліцай зноў выглядаюць, Калі ў дом вярнуцца сыны… А дзеці лісты дасылаюць: “Вам дзякуй, што ў свеце ёсць Вы!” І робішся зноўку багатым Ад шчырых усмешак і слоў, Вярнуўшыся ў родную хату – Да родных, любімых бацькоў!!!Air Jordan XXX 30 Shoes


Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)
Агонь на дрывотні расклалі мы, I закурыўся дым, Якога тады наглытацца Прыйшлося нам усім, Пакуль кабана смалілі, Пакуль падрумянілі так, Што і за сялом чуваць быў Духмянай скваркі смак. Вехці з гаручай саломы Падкладвалі пад кумпякі, Пад карак, пакрыты шчацінай, Пад вышчараныя клыкі. А потым скраблі нажамі, А потым змывалі вадой I ў хату, як п'янага бога, Ўняслі кабана грамадой. Следам вятры за намі Ўвагналі зіму не адну I цюцьку з катом памаўзлівым, Якія ўзнялі мітусню. А потым шыпела патэльня, I смажылася свежына, I маці на стол высыпала Бульбы гару з сагана. Пасля там нейкай чаркі, Я помню, гамонка пайшла Пра розныя справы касмічныя, Пра розныя справы сяла. Былі мы, як чэрці, мурзатыя Пасля работы такой... Усё гэта мне прыгадалася На дальняй зямлі чужой, Калі я з сябрамі дзяліўся Дамашнім салам тым, Якое мне маці паклала Перад падарожжам маім.Adidas