Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

блуканне

***

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Злятаю з катушак у свет
пераспелы.
Злятаю.
Да раю іду, ці да пекла
зямнога?
Да раю...

Я чую і нейкае шчасце, і
гора...
Я чую...
Рабую ў сабе і чарцей і
анелаў,
рабую...

Спыняе мяне толькі вецер
шалёны...
Лунаю...
Як лісцік кляновы блукаю па свеце...
Блукаю...



Яшчэ не ацэнена

Зноў пралягла дарога мая да храму.
Хто я? Забыты прапойца? Нязнаны паэт?
Ранкам да першай бутэлькi цягнуся у краму,
Увечары доўга ствараю благi санет.
Доўгiя, доўгiя, светлыя светлыя косы.
Мне не пазбыцца нi сноў сваiх анi мар.
Ты так хацела, каб я для цябе стаў простым.
Не дачакалась, а я нават не спрабаваў.
Што мне цяпер забывацца або напiцца,
Цынкавы крыж адно псуе жывы далягляд,
Толькi напэўна каханне у сабе не забiць мне,
Пэўна дарога адна пралягла- назад.
Што ж, пражыву яшчэ крышачку, восенню пройдзе
Усiмi забыты прапойца, нязнаны паэт,
Каб падначалены раптам сляпой свабодзе
Цiха пакiнуць на лесвiцы свой санет.
Я не чакаю, што ты яго раптам знойдзеш,
Я не чакаю i нават не веру зусiм,
Што засумуеш над iм, як хвiлiна пройдзе
У ноч, калi я астыў...



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Кожны гадзіннік мае свой час,
як чалавек - сваю праўду.
Вось мы чаму ў нашым жыцці
не бачым ні шчасця, ні гвалту.

Згублены розуму ніткі хвост,
кожны пры праўдзе сваёй.
Кожны гадзіннік кукуе сваё.
Хопіць... Не трэба больш... Стой!



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

У кіпцюрах смугі,
Напэўна, кожны быў
Дзе ў панцыры снягі
І колер дзень згубіў,
Дзе задубеў, памёр
З ружовым золак твой,
І, морак, як бабёр,
Грызе і рве настрой.

І дзень нямы, сляпы,
Бы толькі уваскрос,
Дзе клопатаў снапы
Ты ўзвальваеш на воз.
Чужыя і свае –
Табе вязці, сушыць...
Нам Бог жыццё дае,
Каб навучыць нас жыць.

Ці ў кіпцюрах смугі,
Ці ў золаце бяроз,
І ў дзень, калі снягі
Твой зацярушаць воз,
Павінен ты знайсці
Шляхі, дзе сэнс схаваў
Той, да каго ісці,
І хто жыццё даваў.