Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

безвыходнасьць

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
Патапіў этап застойны Багна, бруд, ня даць, ня ўзяць. Чым шырэй твае абдоймы, Ты прасьцей цябе распяць. Молат. Звон цвікоў у працы. Стоп. Ня рухаць. Пастаю. Лета. Кожнаму па срацы, Па каханьні,па Who?You! Nike Paul George PG3


Сярэдняя: 4.3 (13 галасоў)
Вялікая дзяржава — Вялікая ідэя. І ўсё ж, таварыш мой, Мазгамі шавяльні: Каля агню братэрства Растуць і ліхадзеі І расцвітае Вялікадзяржаўны шавінізм. Малыя народы — Як грошы разменныя ў касах. На бронзавых конях Усюды сядзяць палкаводцы: То пакарэнне Каўказа, То высяленне Каўказа, То Беластоцкая вобласць, То ваяводства. Якія б войны У нас ні перакатваліся, І як бы акупанты Ні дратавалі зямлю, Рана ці позна Народы распраўляліся з катамі, І зноў аралі і сеялі, І гаварылі: «Люблю». Пахлі нашы пожні Мятаю і рутаю, А цяпер Пасля аграхімічных праполак Пахне глеба гербіцыдамі, А вада атрутаю. У рацэ — ні плотак, ні язёў, Ні ў жыце перапёлак. А нашы псеўдаасветнікі, Сабраныя на канцылярскіх сметніках, Магутныя бюракраты Уласным сцверджанням рады: «Гаворыш па-руску — Інтэрнацыяналіст; Гаворыш па-беларуску — Нацыяналіст. Вучы дзяцей французскай, Ангельскай, эсперанта, Але не беларускай...» — Палохаюць піраты. І адвучылі Дзяцей і бацькоў, І адлучылі Ад родных народных слоў. Вучоны невук Ці дурнаваты крытык, Якія паэзію Не разумеюць і не адчуваюць, То ў жанры даносу, То пагардліва адкрыта Мяне з году ў год Ушчуваюць: «Каму патрэбна Тваіх маніфестаў рыторыка? Трэба пра шчасце пісаць І далі прасторныя». А я журуся: Мала ў Беларусі Разумных гісторыкаў, Якія любяць і ведаюць Родную гісторыю. Закрэслілі б невукі Мары усе залатыя: «Знікае ўсё: І вучэнні, і мовы, і веры. Сёння Рым размаўляе Не на латыні, А Афіны гавораць Не на мове Гамера». Мы спазніліся На сотні, напэўна, гадоў, А можа, На цэлае тысячагоддзе, Мы забылі пра вольнасць Старажытных сваіх гарадоў. Наш цягнік адышоў. Знікла родная мова Ў народзе. У кожнага ёсць Свае рэкі — Ці Дняпро, ці Нёман, Ціхі Дон, ці раз'юшаны Енісей. У сваіх парадзелых лясах Я не чую Ўсхвалёваны гоман, А рака памутнелага часу Нас нясе, і нясе, і нясе... Пастаю я самотна Каля полацкай белай Сафіі, Паблукаю ў Гародні, Пажуруся ў турава-пінскім Палессі, А вочы мае ўжо не плачуць — Сухія-сухія: Не чутно мне з былога Ні грому, Ні звону, Адны толькі казкі Ды песні... Родны Янка Купала, Вы пісалі: «Я веру — настане...» Дарагі мой Іван Дамінікавіч, Не, не настане! Гэта ўжо не світанне, Гэта наша настала змярканне, Гэта з мовай маёй, Гэта з песняй маёй Развітанне.Jordan Hydro 6 Sandals