Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

раніца

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Кожны спіць наколькі мае
свой уласны лад жыцця.
Хто зязюлю ў доме ладзіць,
а хто пеўня ў плоце, ля.

Але кожны мае права
на працяглае жыццё,
праз стамленне ў працы спраўнай,
у якой ня ўсё сваё.

Бараніць свайго суседа,
бараніць сваю сям'ю
можа толькі той, хто зведаў
сон спакойны ў забыццю.

Дайце рады вы мне людзі!
Дайце мне спакойна спаць!
Я забыў, калі хто мусіў
мне спакой падараваць!



Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Люблю я навальніцу ранкам шэрым,
зь вятрыскам, мякка дзьмуючым у твар,
зь бялюткім небам, бы аркуш паперы,
што думкі схоўвае мае ад цёмных хмар.

Люблю, калі спакойны сум лятае
ў паветры, яшчэ сьвежым ад дажджу,
як пасьля ночы цемра адступае,
фарбуючы ў чырвань вёску ўсю.

Люблю, калі празрысты лёгкі водар
грудзь поўніць моцу, сілы надае,
і думкі мкнуцца ўжо не да народу,
што ў вечнай прозе на зямлі жыве.

Лунаюць думкі пад шырокім небам
і мараць пра яго чароўны сьвет.
Люблю я гэты час, надвор'е гэта
і вольны сэрца з думкамі дуэт!

Кіра



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

На шчыліну адчынена
Вакенца.
І вецер толькі пальцам
Дакранецца
Льняных валос, духмянай шыі
Ласкавых рук –
І мне пакіне.
Я абдыму. Прыгожы, мілы.

А сонца толькі ўсміхнецца…
Не, сонейка, табе здаецца!



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

З раніцы ціхія вуліцы .
Там гуляе лянівы ветрык –
Менавіта так
Дзень пачынаецца.

Па-крыху абуджаецца горад,
Ад дамоў адлятае грукат,
На пляцоўках чуецца грохат,
Як жа дробна снуецца тут люд.

Маленькія жывыя кропкі,
А разам шэрае воблака,
І кожны выглядае звонкі,
Па-за своей абалонкі.