Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сон

Сярэдняя: 2.4 (11 галасоў)

Ноч хавае ў цемры зграі...
Усё жывое праглынае…
Вольна крочыць да мяне,
закрывае вочы мне…
I я быццам бы ў сне:

Пяцізоркавы гатэль…
Шалік з водарам шанель…
Прагна ў вочы мне глядзіць,
ведае як ахмурыць,
абудзіць, і разлюбіць.

Захапляемся каханнем,
пазбягаем абяцанняў.
Лепш за ўсіх, амаль як джаз
Ноч любуецца на нас.
Першы і апошні раз.

Зоркі ўжо ідуць на спад,
шлюць сігнал, што трэба ўзад.
Я не я, мяне хістае…
Ноч святлу меня вяртае,
і сляды свае сцірае.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ні сабе і ня люду,
Зорачка набакір.
Заіскрыцца прэлюдыяй
Мінарэтны кумір.

Ці адумацца пнуцца,
Толькі справа не ў тым:
Калі трэба прачнуцца,
Дрэнна сьпіцца зусім.

І за марай жывою
Стаім пад дажджом.
Пад блакітнай вадою,
Творым картачны дом.

Дожджык мройны, і годзе,
Рассыпае свой град.
І рагочуць ў народзе,
Кожны гэткаму рад.

Дзверы ў картачны домік,
трохкутна пусты,
А на сценках сямёркі,
Дамы, тройкі, тузы.

Буданы, ды з бубновых,
І іншых масцёў,
Для такіх выкшталцоных,
Неразумных гасцёў.

Гэта зорная ночка,
Травеньскіх навальніц,
Усё мне сніцца куточак,
з моцным пахам суніц.



Сярэдняя: 1 (1 голас)

люлі-люлечкі-люлі
не кладзіся на зямлі
прыйдзе страшны злы Барак
і знясе табе чардак
стукне бомбай па балдзе
потым не шукай нідзе
ні спакою ані сну
нават не чакай вясну



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сны глытай, завешвай шторай,
Засынай на хвалях мора.
Ты пялёсткамі ахутан вадзянымі,
Думкі зблытаны.
Ты трымаеш пад кантролем
Выпадковасць
Песень ды герояў.
Сядзь
І выкладзь на паперу
Усе няпэўныя намеры,
І з пачуццяў, і з манераў,
Неўстойлівыя веры.

Тьфу ! Картонныя фанеры !!!
Неабчым, а падрабязна…