Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сэнс

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Недапісана, незавершана, няскончана, Існаваньне нашае неапраўдана, Ні сэнсоўна, ні існасна не аплачана, Не з’яўляецца ні плёткаю, ні праўдаю. І ня тымі бакамі, ня тымі напрамкамі, Ня з тымі чаканьнямі і ня з тым настроем, З пастаяннымі страхамі выйці за рамкі І з бястактным сядзеньнем у вечным спакоі Мы бадзяем-блукаем бясконцымі лябірынтамі Безнадзейна ў надзеі знайсьці патрэбнае, І пры гэтым патрэбы робячы мітамі, У памылках сваіх зьвінаваціўшы неба ганебнае. Са зьдзіўленьнем ў вачах, не паверыўшы існасьці, Выпадкова змешваем усьмешку з плачамі, Ды жыцьцё нашае, пэўна, такое сьціслае, З-за таго, што яшчэ незавершана і пакуль неаплачана. Air Max 90 Woven


Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Родны мой Пімен Панчанка, Вы сказалі: настала змярканне? Вы сказалі на маці мачыха? Бо настала Вам развітанне? З яе словам — ужо не родным, з яе сонцам — ужо халодным, з яе людам — спрадвек галодным, нават Богу й таму няўгодным… Адыходзіце ці зракаецеся? Ці сухімі слязамі каецеся? Пад крыжамі Сафіі Полацкай бюракрат за Вас не памоліцца, а памоліцца за Вас мачыха, за сыночка свайго, за Панчанку, і ў галовах запаліць свечачку. Можа, ўзімачку, а можа, ўлецечку скрозь расстанне і скрозь змярканне на агеньчык паэт прыстане, скажа: родны мой Пімен Панчанка, я Вам верыў, ды вера страчана. I ў галовах патушыць свечачку, можа, ўзімачку, а можа, ўлецечку пад крыжамі Сафіі Полацкай ён за Белую Русь памоліцца, за наступнікаў і за прадзедаў, ён памоліцца так, як дадзена, як вучылі Купала з Коласам — крэўным словам, родным голасам. Вы жывымі слязамі заплачаце, за паэтам народ убачыце скрозь расстанне і скрозь змярканне, Вам за смерць сваю прыкра стане, бо пад небам Сафіі Полацкай на народных паэтаў моляцца.Nike Kyrie 5