Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павел Гаспадыніч

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Зніклым ценем вераснёвым
Адляцела ў вырай ты…
Птушка жарсці спапялёнай,
Памяць даўняе вясны.

З цягам часу дождж і вецер
Паабмылі ўсе сляды…
Адзінотай беларускай,
Сумам страчанай красы.

Праз гадоў сівыя вежы
Пераскочылі няўзнак…
Далягляд малюе межы
Нашых мрояў шэры страх.

Зніклым ценем вераснёвым
Часам ў сны прыходзіш ты.
Светлым нечым няулоўным,
Як да выраю сляды…



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Снег напраўду падобны да ветру...
Ты пачуеш, як сэрца трымціць...
Мы заснулі ў бялюткім паветры –
Снег як вецер далей паляціць...

Валасоў тваех зорныя ніткі
Снег з пяшчотай ахутае сном...
На зямлі белатварай адбіткі
Нам пакіне ўстрывожаны гром.

Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сіняй хваляй цалуючы снег...
У мінулым нас восень чакае
Белай кропкай між цьмяных павек.

Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазій
З абярэгам снягоў і вятроў...
На кастрышчы стагоддзяў мы разам
Створым казку, сатканую з сноў,

Дзе напраўду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег...
Паляцім па-за часам па свеце
Праз адтуліны белыя стрэх..



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Як сон душы, у роспачы адзінай,
Трызненнем восень зачапіла боль...
У небе зоркі ходам несупынным
Ад веку ў век на раны сыпяць соль.

Ці ты была? Ці, можа, светлай згадкай
Мінулым прыхавала ўсё жыццё...
А ў холадзе касмічным зоркай яркай
Анёл расправіў белае крыло...

І пер'е паляцела снегам долу,
Дарунак лістападаўскіх начэй...
Сняжынкі як трызненне волі,
Патаялі ў скаронасці вачэй...



Яшчэ не ацэнена

Воды поўныя быцця
плынь магутная люляе,
дзесьці ў тонях свет жыцця
сном Крыўі між нас лунае...