Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

філасофская лірыка

Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

Самоціць вобраз у люстэрцы?
Схіляе разам слёзы ліць?
А што, калі выяву сцерці
і ўласны твар перамяніць?

"Ушчасціць" поглядам і ўсмешкай,
заўсёдна поўнымі любві, —
і захаваць на духа "флэшку",
каб не згубіць, пад грыфам "V" —
як пераможцы-жыццялюбцы
выратавальнае "ноў-хаў".

І "Не!" — самоце-душагубцы!

Даеш захопленае "Ваў!"
і найружовых акуляраў
адну-дзве пары (можна й тры!) —
перапісаць нанова мары.

І ўспыхне сонейка
ўнутры!

І раптам зменіцца наўколле

і залюстэр'е запяе...

Ды так, што некага ад болю

ўратуюць

"болікі"

твае...



Сярэдняя: 3.3 (20 галасоў)

Будзь у свеце святлом. Незгасальным. І ў думцы, і ў слове,
і ва ўчынку — любым, як у цемры паходня, свяці!
I ўсе "дзеі" свае насычай выпраменнем Любові,
ратавальней якой анiчога няма у жыцці.

Асвятляй ёю ўсіх, не мiнаючы хмарна нікога: :
і сваіх, і чужых, незалежна ад слоў іх і спраў,
дабрадзеяў і злых, i не толькі сяброў, а й нябогаў —
з ліку тых, хто калiсь лютым ворагам блiжняму стаў.

Прабачай i даруй, успрымаючы ўрокi з падзякай.
Бласлаўляй і ратуй ад сумневаў і прывідных крыўд.
І ўзамен не чакай для сябе ўзнагароды — ніякай,
хоць бы ты і душу па шмачотках усю раздарыў.

А калі час надыдзе і цела прынесці ў ахвяру,
не шкадуй і аб ім — анічога не страшна аддаць
дзеля вечнай Любві,
і Жыцця, ніспасланага Дарам,
i такога Святла...

О, якое Яно — Благадаць!..



Сярэдняя: 4.4 (57 галасоў)
                        Вы думаете время идет?
                        Безумцы! это вы проходите.

Ці могуць дарогу знайсці невідушчыя,
Што бродзяць у цемрыве ісцін падманных?
Навобмацак ходзяць,
Грувасцяцца лбамі,
І лезуць на сцены, таму што не маюць вачэй,
І думаюць: час цячэ...
Час ідзе і праходзіць,
Мінае...
Яны гэты час пражываюць.

Ці могуць дарогу знайсці невідушчыя? -
У іхніх абліччах пустыя вачніцы,
Не слязамі сплываюць,
А болем калючым -
Хто іх навучыць?
Выведзе хто іх?

Гэта горад сляпых -
Тут кожны шкае дарогу
Да шчасця, да славы, да Бога...
І кожны шукае на гэтай дарозе
Сябе.



Сярэдняя: 4.3 (18 галасоў)

Не за медаль пішу, не за лісты!
Пішу тады, калі душа у жалі,
Што адцвітаюць белыя сады,
Ці прыгажосць зямелькі роднай зжалі.

Пішу задарам, кажуць ў нас «за так»,
Як пішуць адчуванні сэрцы ў скрусе,
Калі звініць пусты ад ветру гляк,
А поўны, бо цяжкі, маўчаці мусіць.

І не тады пішу, калі хачу,
А вось тады, калі захоча Неба,
Каб адагнаць ад зерня саранчу
На славу дарагога людзям хлеба.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118092806403