Калі нажытага мяшок намуляў плечы,
а на нагах ужо не пыл, а кандалы,
адное выйсце: ад сябе на волю збегчы
і адрадзіцца...
да Збавіцелю хвалы.
Пракласцi рэчышча рацэ Яго Любові
у безумоўным — не "завошта" і "чаму" —
а "незалежна" — як салоўка славасловіць —
пяе для ўсіх —
і спевам моліцца Яму.
Заместа скінутых з сябе "жабрачых клункаў"
вітаць сустрэчнага (любога, i штораз!)
усмешкай міра, дзе няма двайных рахункаў:
"Ты зло ўчыніў мне.
Я ж дабро — табе ў адказ".
А проста так любіць. Аддана i цярпліва.
І ў час, далекі да світальнае зары,
выглядваць Сонейка, што кожнага — о дзіва! —
i ў цемры вонкавай
асвечвае —
знутры.
4.08.2018