Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

журба

Яшчэ не ацэнена

Каб Залюстэр'е не сагнула
аб глебу "промнікі" твае,
не засмучай сябе мінулым —
яно ўжо больш не існуе.

І баязлівым "А што будзе?"
не зааблочвай небасхіл.
Жыві цяпер, на радасць людзям,
твары дабро, па меры сіл.

Нясі святло па лёсу гонях —
агмень любові-мілаты.
І дзякуй Бога за "сягоння"
і тых, каму патрэбны ты.

29.09.2018



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Ліхтары глядзяць ўжо з цемры ў вокны,
І журба ахутала сэрца маё…
Вось пабеглі зноў слязінак кроплі,
Каб балючае прыціхла пачуццё.
Я да шкла шчакой прыльнула, нібы
Дзіця малое ў чаканні мамы.
На спацелай ад дыхання шыбе
Я пішу імя тваё, каханы.



Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Прабач за ўсе нас ты дарагая,
за ўсе ліхое нас прабач.
за тое ,што не змоглі і за тое, што сказалі.
прабач. Плач ты проста плач

як цяжка бачыць смерць перад вачамі,
як цяжка верыць у добры час.
ты плач, ты проста плач.
хай усе, што есць на сэрцы выйдзе са слязой.

прабач, ты нас прабач...
і сонца ярка ў небе больш не свеціць,
і жыцце не вернецца назад.
як цяжка жыць у гэтым свеце,
мілая мая, прабач проста нас прабач.

і колькі было ў сэрцы крыўды?
і як мы не цанілі час.
за гэта мілая ты нас прабач,
проста нас прабач.