Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

жаданні

Сярэдняя: 2.9 (13 галасоў)

З усіх ног, калі скончыцца ноч,
па шашы на імклівым фантоме
парулю за сябрамі прэч
размаўляць на адной з імі мове.

Цісну газ - захапляе парыў.
Хуткі свет, няма часу марудзіць.
Міма гаяў шумлiвых і ніў
рэзкі гук асяроддзе абудзіць.

Дзьме з усходу. Нясемся далей
падначаленыя нікому.
А фантом усё гучней і гучней,
нiбы рэха гарэзнага грому.

Круціць колы суполка сяброў.
Кожны ўсцешаны i шчаслівы.
Кожны лепш, чым раней у сто разоў.
Кожны ведае, што асаблівы.



***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 4.2 (24 галасоў)

Жыць хочацца, бадай што, як ніколі,
тым больш любіць, тым больш, калі вясна,
тым больш, калі ў цябе дачка на волі,
тым больш, калі яе ў цябе няма...



Яшчэ не ацэнена

З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў падслухаць біцця –
Гэткай шукаю цэлы век чэсці,
Гэта адно мне падпорай жыцця.

Песьню стварыці ясну, як неба,
Ў кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём –
Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба,
Гэткім я толькі жыву пачуццём.

Што не загубяць крыўды жывую
Душу народа, што ўстане са сну, –
Гэткай надзеяй толькі жыву я,
Гэткую толькі чакаю вясну.

К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,
К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям –
Гэткай шукаю сцежкі на свеце,
Гэткаму Богу і душу аддам.

За лепшу долю роднага краю,
За сваіх браццяў ў святой барацьбе –
Гэтакай толькі смерці жадаю,
Памяткі гэткай чакаю сабе.