Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

краіна

***

Сярэдняя: 4.1 (17 галасоў)
Нацыянальная самасвядомасць знікла, У беларусаў яе цяпер няма! Бо беларус, як той крот панікнуў У нару сваю, забыў сваё імя! Каб зналі продкі нашы дарагія, Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія Як мы, то хіба ж змагаліся б яны За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!? Не варта так рабіць, шаноўныя сябры, Не варта забываць свае старажытныя карані, Бо згінем мы ў выніку як нацыя І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю! Nike


Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Усё будзе стабільна да млоснасьці Чарговы курс хіміятэрапіі Прапісаны меньшасьцю большасьці Воўчым жахлівым выем. А ты паскулі ля ваколіцы Пад гоман савецкіх маршаў Пад тупат жаўнерскіх ботаў ды конніцы Па горла ў крыві, з галавою ў фальшы Але раны неўзабаве зацягнуцца Ня пройдзе нават і месяца Толькі боль у народавай памяці Ня выпаліць хлусьнёй ці Акрэсцьіна Як ня выпаліць з сэрца каханую Не забыць хату старую дзедаву У Курапатах людзей пахаваньні Апраўданьні сьвятымі мэтамі Усё будзе стабільна да лютасьці Да шалентсва ці самагубства А жыцьце з абыякавай хуткасьцю Шчэ дакажа табе тваё глупства Homo homini кім толькі ня прыйдзецца У краіне пад белымі крыламі І ваўкамі, і куляй у патыліцы І адбіткам з вачыма застылымі Шэрым колерам форма міліцыі Размалюе на сьвяты краіну Вальнадумныя надта амбіцыі Дон Кіхоты дзяржаўнага млыну Усё будзе стабільна і весела Праца вызваліць - гэта мы помнім Ля паганскага вогнішча зь песнямі Для таго, хто раўней роўных I хай зараз усё па-ранейшаму Не бяры гэтых трыццаць, каб потым Жарт ня стаў жыцьцяпісам тутэйшага - "Я нарадзіўся за дротам". Womens Running Shoes


Сярэдняя: 4.9 (146 галасоў)
Як нараджаюцца крыніцы?.. Калі на глебу ўзмацняюць ціск, калі з яе выдаўліваюць сокі, то — жыватворная вада зыходзіць уніз... і дзесьці там, ў глыбі далёкай — збіраецца ў талаку, й мацніцца... Там нараджаюцца крыніцы... Як нараджаюцца крыніцы?.. Калі зямля твая — ўжо не глеба, бо ссохлась ад прыгонства — ў камянюку, і ўжо ня можа ўзрасціць з зярнятак хлеба, бо камяні — прытулак для змяюкаў... У глыбіні расце асілак... Божа, дай яму прабіцца... Тады і нараджаюцца крыніцы... Як нараджаюцца крыніцы?.. Калі зямля ператвараецца ў пустэчу... Калі на ёй самотна й горка жыць... Бо глебу ўсёй краіны — грабяць і калечуць... а на пустэчы будзеш ты — па-воўчы выць... Бо на пустэчы выжывае толькі воўк з ваўчыцай... Тады і нараджаюцца крыніцы... Як нараджаюцца крыніцы?... Калі зямля ўжо ціску не выносе, тады вада ачысціўшы сябе — імгненна рвецца ўверх — не просіць, а патрабуе… І знаходзіць выйсце... Бо — глеба ў смаге! Досыць! Так нараджаюцца крыніцы... Ноччу 6 сакавікаAir Jordan XIV Low