|  | 
                                
                                    
                                        
                                            
                                                
                                                    
                                                        
                                                            
                                                                                                                                                                                                                                                                        
                                                                                                                                
                                                                    Віктар Шніп
    
  
  
      
        
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
(31.12.1904--14.04.1939)На Беларусі вада з
 крыві,
 палеткі з курганоў і
 крыжоў.
 Паўлюк
 Шукайла
 Ні надзейных сяброў, ні гасціннае хатыУ цябе больш у роднай краіне няма.
 Ты адзін, як сабака, што ў поле прагнаты,
 Дзе на гурбах счарнелых царуе зіма.
 І глядзіш ты на свет не вачмі, а слязамі
 І не можаш ніяк ты цяпер зразумець,
 Што зрабілася гэта сягоння з людзямі
 І чаму паўкраіны сядзіць у турме.
 А было ж у бабровай баярскае шапцы
 І з гадзіннікам, нібы агонь, залатым
 Ты хадзіў і зайздросцілі ўсе падшыванцы
 І лавілі мядовы паэзіі дым,
 У якім ты сам жыў, як матыль жыве ў кветцы,
 Што ляжыць на магільнай халоднай пліце…
 Снег вадой са страхі, нібы волава, льецца,
 Ледзяшом красавіцкім спакойна расце
 І становіцца куляй, што трапіць у сэрца,
 Каб ты больш не хаваўся, каб болей не жыў
 На зямлі, дзе вада з чалавечай крыві,
 А палеткі наўкол-- курганы і крыжы…
 29.10.2007 
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
(?—1629 або 1632) Нібы з Іерусаліма, з любай ВільніУ мястэчка Любча ты вязеш друкарню
 Па дарозе гразкай, па дарозе пыльнай.
 Ты вязеш і знаеш, што вязеш не марна,
 Бо патрэбны кнігі, як святло ў святліцы,
 Кожнаму, хто ў Княстве хоча жыць, як трэба
 Дома жыць, дзе Богу верыць і маліцца,
 Каб быў хлеб заўсёды і было да хлеба.
 І, нібы анёлак, што табе спрыяе,
 Белы бусел следам над табою кружыць.
 Там, дзе ты праедзеш, салавей спявае,
 І цвітуць рамонкі, і не вянуць ружы.
 І твая друкарня ў Любчы доўга будзе,
 Нібы зніч, што праз гады й стагоддзі
 свеціць,
 Асвятляць Айчыну ўсім тутэйшым людзям.
 Без Айчыны людзі, нібы пыл у вецер,
 І таму, як з Іерусаліма, з Вільні
 У мястэчка Любча ты вязеш друкарню
 Па дарозе слёзнай, па дарозе дымнай...
 6.05.2010 
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
(10.07.1900—1.11.1984) Мастак—нявольнік вечнай прыгажосці,Якому аж да смерці без спачыну
 Не маляваць партрэты для кагосьці,
 А ратаваць славутую Айчыну
 Ад той самоты, што людзям не сніцца,
 А не дае табе спакойна жыць,
 І век табе на родны край маліцца,
 Які даўно распяты на крыжы
 Дарог Еўропы, па якіх агнёва
 Хадзілі заваёўнікі ніраз,
 Ды Беларусь жыве, жыве і мова,
 Яна, як наша кроў, заўсёды ў нас.
 І да цябе, да віленскай майстэрні,
 Прыходзяць, як да Храма, мастакі
 І прыгажосці беларускай зерне
 Ты ў сэрцы рассяваеш на вякі,
 І прыгажосць у людзях прарастае,
 Якія любяць не сябе, Айчыну.
 Айчына не прыгожай не бывае.
 Яе любіць да смерці без спачыну.
 І ты малюеш, што душа жадае,
 За што табе не плацяць ні граша.
 Малюеш і душа твая спявае
 І плача беларуская душа.
 4.10.2008 
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
(6.06.1912-- 18.10.1991) На парваных мяшках з-пад цыментуТы зялёнкаю пішаш, і ноч
 Прад табой, як жалобная стужка,
 Што да Божых прыкладзена воч,
 Каб не бачыць пакут чалавечых
 На чужой і нябоскай зямлі,
 Дзе ты ў словах, бы ў сховах у вечных,
 Захаваеш зямлю, дзе жылі,
 І жывуць беларусы, і волю
 І не любяць, і любяць, але ж
 Не заменяць яе аніколі
 На чужога ўладарства бязмеж.
 Сам Міцкевіч з табою гаворыць
 І дыктуе, дыктуе табе
 Сваіх твораў бяздоннае мора,
 Каб і ты не памёр у журбе,
 А вярнуўся ў Айчыну, дадому,
 І праклёнаў не слаў анікому,
 І ў слязіне, нібыта ў расе,
 І ў расінцы, нібыта ў слязе,
 Бачыў ты цэлы свет, дзе Айчына,
 Як ля сцежкі вясною каліна--
 Хто ні пойдзе-- ламаюць усе…
 11.10.2007 |