Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Станіслаў Валодзька

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

Парой надвечаровай
У роднай старане
Знаёмая чаромха
Здалёк махае мне.

У вэлюме чаромха
Махае мне здаля,
Нявесціцца чаромха –
Равесніца мая.

Я з гэтаю чаромхаю,
Абняўшысь, пастаю, –
Успомню зноў чароўную
Дзяўчыначку сваю.

Як пад чаромхай гэтай
З равесніцай стаяў, –
Яе сваёй нявестай
Так марыў бачыць я!

Як воблакі-чаромхі,
Гады былі, – сплылі.
Ад водару чаромхі
Мне голаў не баліць...

Я з гэтаю чаромхаю,
Абняўшысь, пастаю, –
Успомню зноў чароўную
Дзяўчыначку сваю.

І як зімою трохі
Сумую без вясны,
Знаёмая чаромха
Ў мае прыходзіць сны.

У вэлюме чаромха
Махае мне здаля,
Нявесціцца чаромха –
Равесніца мая.

Я з гэтаю чаромхаю,
Абняўшысь, пастаю, –
Прымрою зноў чароўную
Жанчыначку сваю.



Яшчэ не ацэнена

У сіроткі Алеські любімым заняткам было пасвіць гусей. Вольнай птушкай адчувала сябе дзяўчынка, выходзячы ўслед за імі на поплаў, а праз нейкі час да сажалкі. Пагожымі летнімі дзянькамі Алеська любіла легчы на траву і сачыць за аблокамі, якія пасвіў вятрыска. І вельмі даспадобы было ёй чытаць, падараваную бацькам, кніжку «Марыська і гномы». Алеська ўяўляла сябе на месцы гераіні твора і самой так хацелася верыць у цуды.
І вось неяк восенню, калі неба зацягнулі мярэжы хмар, падышла да яе гусачка Гага і прамовіла чалавечым голасам:
– Алеська! Гаспадыня збіраецца нас рэзаць. Толькі ты не смуткуй з гэтай прычыны. А вышчыпні з майго крыла пёрка і, як будзеш класціся спаць, кладзі яго пад падушку.
Пачуўшы гэта, дзяўчынка абняла гусачку за шыю і заплакала…
Пасля сіротка не магла зразумець: ці так было на самай справе, ці, можа, гэта прыснілася ёй. Але, як сказала гусачка, так і зрабіла.
З гусінага пуху мачаха набіла сваім дочкам пярыны і падушкі і падчарыцу, паколькі была не злою, невялікай пуховай падушачкай парадавала.
Адразу ж, кладучыся спаць, Алеська паклала пад падушку Гагіна пёрка. І пачалі ёй сніцца каляровыя, казачныя сны, ад якіх дзяўчынка прачыналася акрыленай у добрым настроі. І стала яна свае сны ў сшытак запісваць. А аднойчы гэтыя запісы паказала бацьку. Той вельмі здзівіўся: гэта ж сапраўдныя казкі! Прапанаваў ён іх прачытаць Алеськінай настаўніцы і тая захапілася імі:
– Ці не другая Марыя Канапніцкая падрастае?! Трэба паслаць іх у дзіцячы часопіс «Вясёлка».
І неўзабаве Алеська, ззяючы ад шчасця, трымала ў руках часопіс з надрукаванай сваёй казкай.
А як дзяўчынка вырасла, гэтыя казкі ў кніжку склаліся, на вокладцы якой была намалявана яе дабрадзейка гусачка Гага.
І, стаўшы дарослай, Алеся не забывала класці пад падушку чароўнае пёрка. І аднойчы прысніўся ёй вешчы сон. Нібыта ідзе яна па лесе і суніцы ў гладыш збірае. Здзівілася яна гэтаму сну: былі ж колісь дома гладышы, аднак даўно разбіліся. Вырашыла яна пайсці на кірмаш і новы гладыш купіць. І там з добрым хлопцам-ганчаром пазнаёмілася, які стаў яе суджаным. Іх каханне было салодкім, як тыя суніцы…



Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Час каменні пазбіраць,
Не раскідваючы болей,
І фундаменты пара
Пазакладваць нам з любоўю.

Брукаванкаю яны
Могуць класціся пад ногі.
Ў лазні ім няма цаны,
Што ратуе ад знямогі.

Час каменні пазбіраць –
Не хапаць з нябёсаў зоркі, –
Дзецям даць урок дабра,
Каб не зналі долі горкай.

Лепей поле засяваць, –
Каб радзіла нам на шчасце, –
Час каменні пазбіраць, –
Іх за пазуху не класці…



Яшчэ не ацэнена

Чым сумны, радасны не меней,
Ад’ехаў ты ў вялікі свет.
Як адганяючы сумненне,
Рукой махала мама ўслед.

“Знаўшоў не болей ты, чым страціў” –
Сумленне голас падае, –
“Часцей ты стукаўся да маці,
Як быў пад сэрцам у яе”.

Што да парога дарагога
Цябе дарога прывядзе,
Матуля, як цябе малога,
Надзею туліць да грудзей.

Ад слёз парою не ўтрымацца, –
Журба ў табе гняздзечка ўе:
Часцей ты стукаўся да маці,
Як быў пад сэрцам у яе.

Спазнаў нямала шчасця, толькі
Не меней зведаў і пакут.
Да каранёў і да вытокаў
Вярнуўся ты ў свой родны кут.

А ў родным доме, ў роднай хаце
Душа і плача, і пяе:
Часцей ты стукаўся да маці,
Як быў пад сэрцам у яе.