Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхась Карцялёў

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Не нішчыцца злое праклёнам,
Дабро не прыходзіць само,
Ды слова ня бачыць аблокаў,
Як толькі бяскрыла яно.

І чым бы каханьне ня клікаў,
Якіх не надаў бы назоў -
Каханьне не стане вялікім,
Як квола пачуцьце само.
-6.12.14.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не хварэць, сумаваць
Я зыйшоў да зямлі,
Не пакоры чакаць,
Не пакору нясьці;

На азёры твае,
На блакіты нябёс -
Усе жаданьні мае -
Быць без гора ды сьлёз,

А калі ж, тое стане -
Пазавіце мяне -
Падымусь, у шэраг стану,
Як усе продкі мае,

Зубы сьцяўшы ад болю,
Дапаўзу, хоць, з труны,
Да апошняга бою,
Да апошняй вайны!
-16.10.15.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не чакаю ўрыма, пакоя,
Бо сьвет гэты таго не дае,
Бо народ мой, ілжывая воля,
Да крыві і бандытства зьвядзе,
Бо я знаю: калі рушаць дом мой -
То пражытае рушаць жыцьцё,
Бо я знаю - тады рушаць волю,
Якую свабодай завём.

2.03.14.



Сярэдняя: 1 (1 голас)

Ня Боствы клікаю, ня цудаў чакаю
Пад зорным небам, без дна і без края,

На зямельцы ля зёлак рупліва карпаюсь
І ведаю, доля чакае такая:

Якая вядзе да нябогай адрыны,
Якая адрынуўшы - зноў мяне прыме.
-03.06.18.