Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Постоянно пополняемая клиентская база export-base.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аўтар невядомы

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Калі позірк зоркі дойдзе да нас,
Праз тысячу з невялікім год,
Абяцаю чакаць толькі вас,
Забыўшы пра сум і хмару няўзгод.

Я абяцаю не спаць,сцерагчы сон,
Неба не бачыла, колькі раз
Я сустракала нямы ўсход…
І ненавідзела вас.

Лепей згарэць ці ісці
Туды, дзе пачаўся туман.
Колькі мы зможам знайсці?
Не,усё роўна падман.

Ты пачакай мяне тут,
Дзе пачынае віднець,
Зорны, далёкі абрус,
Які абяцае згарэць.

Лёс нечаканы для нас,
Раптоўна знікаюць сляды,
І тое, што як абраз,
Скацілася ў пекла, што ля вады.

Ты ляці, ты жыві, ты кахай,
Адзіноцтва не ведае пра цябе.
Сцеражыся ад воўчых зграй,
І чакай мяне зноў у сне.

Фава



Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

Мой сцяг, мой родны!
Які належыць народу,
І на якім
Ляжыць забарона...
Колер белы - свабодныя людзі.
Колер чырвоны - кроў народа.
Нам казалі усё ў нас будзе...
Усё што хочаш, але не свабода.
Навошта яго ад нас схавалі,
Пагоню куды падзелі яны.
Ўсё наша багацце у нас адабралі.
Што з намі зрабілі вы
Каты, скаты!

Сцяг бел-чырвона-белы -
Гонар народа.
Народ жыве тут смелы,
Ў іх думках Беларусь! Свабода!

Хаваюць ад нас праўду,
Нічога не гавораць.
Па тэлебачанню нам хлусяць,
Застаўляюць нас маўчаць,
Але мы маўчаць не хочам.
Мы хочам казаць праўду.
Мы хочам праўду чуць,
Каб на векі не заснуць.
Вымкні тэлевізар,
Навушнікі ў вушы,
Каб не чуць прыдуркаў.
Мяне ты лепш паслухай.
Нас чакае перамога.
Ніхто нас не здалае.
Скажыце,,колькі можна,,.
Хай кожны нас пазнае.
Ідзіце ўсе на перад!
Не бойцеся вы катаў!
Вам дапаможа вера
Супраць аўтаматаў!

Вар*ят



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Веру ў вачах тваіх сініх чытаю.
Верас, рамонкі, валошкі збіраю.
Дзеўчына, розумам, сэрцам - я твой,
Муж,абаронца, сапраўдны герой.
Суму скарыцца не маю намеру.
Радасць мая, у тваю Боскасць веру.
Можа, раўнуючы, глупства раблю.
Лёс твой - сям'я, а сусвет - дэ жа вю.



Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Трымаюся толькі за рукі
Твае, што дзяржу нерашуча,
Услухваюся ў тахкія гукі
Ад сэрца, што б’ецца балюча.

Баюся ісці хуткім крокам,
Калі я ня бачу твой вобраз,
Праклятаю быць чорным вокам
За шчасця хвіліны раз-пораз.

Прашу, будзь маім паратункам,
Мяне абгарні супакоем.
А сэрца хай будзе прытулкам
З каханнем – гаючым напоем.