Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Б’ецца у раце адлюстраванне Нахіленай з берага вярбы. Першае у маім жыцці спадканне. Я трасуся каласок нібы. Ты ж мяне сталей. Табе трынаццаць. Ведаешь і як кахаць, як жыць. Ты ужо умееш цалавацца. Абяцала сёння навучыць І нясу у памяці праз годы, І хаваю у сэрцы назаўжды Вуснаў смак тваіх: суніцы, мёду, Сонца і калодзежнай вады. Nike React Element 55


Яшчэ не ацэнена
Пачаў пісаць гэтую паэму даўно, дапісаў сёньня ў ноч. Шмат чаго, і добрага, і ня добрага, зьвязана з тымі мясьцінамі. І тыя, хто ведаў мяне там, і тыя, хто любіць мяне зараз, заслугоўваюць, как гэтыя радкі не заставаліся ў архіўных рукапісах, а былі надрукаваныя. А тут, сам лёс "дапамог": у выніку здарэньня зламаны аказаліся правая нага і левая рука. Гэтак, па дыяганалі, атрымаўся непрацаздольным. Затое пісаць, бо правай пішу, час быў. Архівы пераварашыў... Паміма волі аптыміста будзеш: і жывым застаўся, і зборнік вершаў і артыкулаў падрыхтавал для друку. Цалкам твор выйдзе ў сборніку. Яшчэ да Македонскага ўзьнік Хаджэнт. І Рудакі яму прысьвеціў вершы. Час ушчэнт усё нішчыць,але горад не памершы, бо там - уранавыя руднікі. Гірляндай шахт, як быццам на парад, убраны, зваўся ён - Ленінабад. Велічнае відовішча: паміж гор - водасховішча, ад Бухары цягнецца, да Каканду. Не сатвары сабе куміра - даўно ні хана, ні эміра. Час задаюць крэмлёўскія куранты. Гарачыня. Адно задавальненьне - забрацца на гару. Вось вызваленьне Ад пекла і штодённай мітусьні, і традыцыйнай з радыё хлусьні. Будынкаў гмахі, вуліцы, двары - з вяршынь глядзіцца ўсё малым і дробным. Абкаму дах, ды правадыраў помнік блішчыць, хоць плюй на лысіну з гары. Мясцовым хочацца ў Маскву. Дый тут, маскоўцаў, як пяску. Што ні "раіс", дык у яго намесьнік - рускі. Пазанімалі ўсе пасты. Шэф КДБ, за ім менты На Першамай тусяць па закавулках вузкіх. Калі налева, потым прама - дувал сакратара абкама. Ня хоча жыць у казённай хаце. Куды бяспечнее ў маці. І каб бясьпеку адчуваў, схаваў ахову за дувал. Той хто раней гэту пасаду займаў, дык трапіў у засаду. Далі яму па цемяні, бы быў з другога племяні. Калі прыслалі з Душанбе палкоўніка, каб КДБ ачаліў, Быццам ненарокам, яго забіла ў душы токам. Другі загтнуў у гатэлі - забілі гэтага ў пасцелі. Лунаюць алыя знамёны. Ураждуюць цэлыя плямёны. Дык каб была "дружба народаў", і не было дурной малвы, Палкоўніка другой пароды прыслалі ў КДБ з Масквы. Не па ўставу, нейкія ўроды: у вайсковай ўніформе, ды з бародамі... Бадзяюцца па горадзе, засранцы. Усе, як адзін, падобны на аўганцаў. Па аўтамату ім, ды па нажу і... хутка перакінуць праз мяжу. З-за гор прыходзяць зьвесткі аб вайне. Вось і ўчора, да маіх суседзяў, Прывезьлі сына ў цынкавай труне. Бацькі ад гора не паменрлі ледзьве. Zoom Lebron Soldiers IX 9


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Утапічна спявае ліхтар... Снег прысыпаў навокал будыны. Быццам белаю фарбай маляр Прыпарушыў галінкі рабіны. Яго пэндзаль крануў паліто. Датыкнуўся маёй рукавіцы. Наваколле зімой занясло. ...Пад снягамі драмаюць брусніцы. New Nike Shoes


Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Вясновы дух заўжды шырэй у часе, як і ў здяйсненнях. Пачнецца рух у галаве, калі яшчэ і ў лютым вее. У сакавік і ў красавік, калі імгненна снег сыходзіць, калі знікае лёд з ракі, пупышкі, птушкі, траўка родзяць... Тады палюбіш і казла, і ў казы казулю ўбачыш. Падрыхтаваная яна, а ён праз шкло, праз лупу йначыць. Але ў травені ў раю, калі спяваюць птушкі-пеўні, калі пупышкі ва ўсю, ужо штампуюць цуда кветкі... Тады не знойдзеце казла, Тады каменні громы маюць. І не збярэш прастога шкла. Сляпыя хлопцы, бо шукаюць. Хто з ланей меней пацярпеў ужо даюць рага аленям. Хто не згарэў, і гніць хацеў б'юць капытамі і насенне. У траўні маюць па сабе. Тут і каса з каменнем разам. А чэрвень скончыць рух вясне. Чырвоны колер. Позна ў вазу. Boots