Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Да берагу роднага Плыць бы і плыць, І бачыць вакол Толькі мір, ды спакой… Дарога да дому, Як сонца к зямле Нясе цеплыню, Разлівае ракой… Няхай па ўсім сэрцы Цячэ дабрыня, І вецер ласкавы дуе! Прабач жа, Радзіма За ўсё, што не так… Прабач жа, прабач ты мяне… Men's Sneaker Hub Online


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
ДА ВЕЧНАСЬЦІ Я сыйду ў далёкую краіну, Ў невядомы свет, краіну мрой. Цяжар спраў нашчадкам я пакіну, Каб нырнуць у вечнасці спакой. І адтуль я буду назіраці, Толькі гэта будзе клопат мой, Пры кані як спіну гне араты І як рунь ўздымаецца вясной. Як сачацца рэкі сіняй змейкай І да іх між траў цурчыць ручай. Не скуе Ўладар работай нейкай, А спакойна скажа: “Назірай!” Паркалёвы луг з нябёс уквечу ― Хай палае зорнаю расой. Жартам пабуджу ў гняздзе малечу Каб узняць вясёлы свой настрой. Закалыша ветрык ў мяккіх травах. Так прыемна дыхаць палыном! Паляжу на шоўкавых атавах І яны мяне павабяць сном. Раскрылю як ветразь белы крылы, Паімчусь ў блакітавы прастор Да сусвету, што з касмічным пылам, Сонечнага зарыва і зор. NIKE SB


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Мы з тутэйшых - А край наш далёка. Дар вышэйшы І літасць ад Бога - Нам вярнуцца Да райскіх вытокаў. Дух свабодны Там велічны, годны! Nike Zoom Vomero 14


Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Мроіцца...Быццам бы рэшткі сноў... На вушаку струхнелым Маці у свята Трох каралёў Крыжыкі крэсліць мелам. А за акенцам -- белы прасцяг, Неўтаймавана крохкі, Ды снегіры,як крыві Хрыста Вечна жывыя кроплі... Air Jordan VIII 8