Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2012

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
Прабачце мяне, мае вершы, Што я вас чужым прысвячаю. Здаецца мне: я мільянерша, Па колькасці зла і адчаю. Чытае вас мала народу, Але ж мне і гэтага хопіць. Ствараеце, быццам свабоду, Умееце ўсіх разахвоціць. На справе - ніякага толку. Пачуцці даўно здубянелі. Ні слова ў вас пра вясёлку. Вось з гэтым гарую з нядзелі... Слупочак адзін - перамога, Бо верш - гэта ўся мая сіла. Складаецца з вершаў дарога. Без іх жа чакае магіла. nike


Сярэдняя: 2 (1 голас)
Прагна хапаю кавалкі пачатку: можа, будзе, што глынуць у канцы? 19.06.2012 Нясвіж Nike React Element 55


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Прагулка на выратавальным катары Адчаліўшы ва ўсёй красе, пакінуў ззаду пляж стракаты, па гладзі возера нясе мяне выратавальны катар. А возера – глядзіць яно на п’яных позіркам халодным. І бачу ласты я ля ног, і кіслародныя балоны, і рацыю каля руля – у поўнай баявой мой катар па гладзі возера гуляў, гуляка і ваяка ў латах. У возеры няма акул. Тут вораг для нырцоў – кілішак. Спакойна на вадзе пакуль – і рацыя маўчыць, не кліча. “Спакойна – значыць, пагуляць магу!” – раве маторам судна. Гляджу – і з судна бачу я выратавальніцкія будні. Ух, пагуляў! Цяпер шыбуй назад – туды, дзе пляж стракаты. Прагулачным часцей ты будзь, а не выратавальным, катар! Nike Fingertrap Air Max


Яшчэ не ацэнена
У люстэрку — будучае і былое: вялікі, маленькі; худы і таўшчэзны; бялявы і русы; вясёлы і змрочны; са слязьмі і з усмешкай; у дзяцінстве і сталы; шчыры, хлуслівы; гнеўны, пагардлівы; засмучаны і не толькі; свой і нічый; каханы і зусім не; той, хто кахае і таксама нішчыць любоў; адзінокі, шчаслівы — я! І, як быццам не я… Air Max 95 20th Anniversary Flyknit