Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2015

Яшчэ не ацэнена

Адзін несамавіты туз
ужо гэткі доубня, небарака!
Улез па блаце у літ саюз
Меў ад таких як сам адзнакі

Цяпер з пагардаю на усіх
Хоць кошт нулевы мае
Памыі лье і лае услых
Шкада, ды так бывае!

Тытулавау сябе ен сам
Сам намінацыі прысвоіў
Свінней прасунуся у літ храм
Хоць не таго зусім пакрою



Яшчэ не ацэнена

Хвалі з туману.
Бацька Неман.
Цішыня.
Човен стары, плыве.
Рухомы плынню.
Адкуль вандруеш ты?.
З якога дня?
Са Стоўбцаў.
Альбо з іншай вакаліцы?
Ен паказаўся.
І ў тумане знік.
Быццам прывід.
Альбо як здань якая.
Ці чорт смеючыся пусціў.
А можа Чараўнік.
Ў сябе пытаўся я.
Нашто сустрэча тая?



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Хто там стукае так спраўна?
Чорны дзяцел, або жаўна,
Лечыць елачки и сосны,
Каб шумеў наш лес дзівосны.
Не! Не ў белым ён халаце,
А ў чорным фраку, браце,
І замест чапца - барэт
Чырванее на ўвесь свет.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115092703481



Яшчэ не ацэнена

Чорт.

Як заказыча хтось за пяткі -
На гэтай хвілі сьвет забудзь!
Кліч Уладарцу, маці, татку,
Аблічча боскае цалуй!

Мабыць, знайшоў цябе рагаты!
Прысеўшы спрытна за сьпіной,
Пачаў ён пяткі казытаці,
З багатства вабай зваць сваёй.

Гамонкі зь ім не завадзі,
Ня руш паўсьцей яго ды рог!
Мабыць і ён, як ты - адзін,
Сяброўства даць прыйшоў сваё…

Мабыць, ён доўга маладзіўся,
Але ж, як чэрці ўсе - стары,
Блукаў па сьвету - занудзіўся…
Жалкуй чарта цяпер, бяры?!

Як заказыча хтось за пяткі -
Трывайся, ведай - не сябры!
Хоць жартаўнік ён, чорт рагаты
Ды сябрам яго - не бяры!
-17.10.15.