Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2015

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Час прыйшоў нам сыходзіць,мама.
Не кладзі мне з сабою слёзаў,
грошай мне не патрэбна таксама:
не адкупішся імі ад Лёсу.

Ты кавалачак свежай зямліцы
загарні ў насовачку беражна.
Пакладзі мне... Не,не рассыпецца,
клапатлівымі пальцамі нежнымі.

Яе хмары дажджом цалавалі,
мы ступалі па ёй басанож,
і калючыя боты тапталі,
баразны ўразаўся нож.

Новым горам яе калечылі
і залечвалі раны ізноў.
Не зямля гэта – кроў запечаная,
гэта косці маіх дзядоў...

Быццам кольцы на зрубленых дрэвах,
паўтараецца круг той самы...
На мне крыжык. А плакаць не трэба.
Час прыйшоў нам сыходзіць,мама.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Аповед часу воды й пяскі
Паміж радкоў разгублена чытаюць.
А ён,як дзень,сьпяшаецца на схіл
І ў цішыні таемнае вітае.

Віруюць уздоўж жыцьцёвае ракі
Мана й праўда,здрада ды сумленьне.
Не абмінаюць берагоў вякі,
Ім кожны лёс--для вечнасьці насеньне.

Малюе ў сэрцы водгульле падзей
Сівую скруху ды любві дзяньніцу
І дзьмуць у ім заўжды вятры надзей
Ды толяць смагу прышласьці крыніцы.

Наканаваньня непралазны лес
Хавае ў лонях вузкую дарогу.
Шкада ня болю,варты толькі сэнс,
Што нездарма ўсё дзеецца пад Богам.

Мне б толькі кропляй плёскацца ў руцэ,
Чыесь вясёлкай стаць,хоць на імгненьне,
Каб,азірнуўшысь,дзякаваць рацэ
І чуць ў вадказ:"бывай,да пабачэньня..."



Яшчэ не ацэнена

Рамесны магазін

Наведваюць турысты
рамесны магазін.
“Тавараў, мабыць, трыста –
ды кожны паглядзім”.

“Сурвэтку трэба мне мець”.
Аматар страў мучных,
ахайны купіць немец
сурвэтку ды ручнік.

“А пацерак тут колькі!
З такімі – хоць на баль!”
Для шыйкі купіць полька
і пацеркі, і шаль.

“Асвоіўся я хутка
на дудароў зямлі”.
Індыец купіць дудку
з кашолкай для змяі.

Наведваюць турысты
рамесны магазін.
“Культуры мы тут рысы
мясцовай паглядзім”.



Яшчэ не ацэнена

РАСПРАДАЖА

гумарэска

На распрадажах у дзень які
Набыу ен у крыжыкі шнуркі
З маднячых модныя вядома
А у кошце дык танней саломы
Ды ен жа франт ужо густу дзеля
Да іх знайшоу сабе адзенне
Ружовы фрак у зяленыя гарохі
Па жоутых галіфэ букетау троха
Ды капялюш з пяром чырвоны
Абуу блакіт у плямах чорных
-На дзіва танныя тавары!
Купіу на увесь твар акуляры
Увесь“прыкід”з шаукоу ды саржы
Прыдбау бядак на распрадажах
Рабы хадзіу ен ды пярэсты
Здалек відаць- не з тога цеста
Ні клоун ні дурань няма слоу
Са смеху б лег Алег Папоу
Такога з джунгляу не паклічаш
Ну малпа у зебравым абліччы

І смех і грэх інакш не скажаш
Купляйце таннае на распрадажах