Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Воранава

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

(З серыі "Птушкі Беларусі")

На галлі сядзіць удот,
Выглядае, дзе памёт?
Насякомых ён там знойдзе,
Весялей і праца пойдзе,
Бо без ежы толькі сум,
У галаве ўсялякі тлум...
А пакуль, чубок, як веер,
Распусціў, на сонцы грэе.
А калі настане жнівень
Зляціць ў Афрыку па бівень.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115092703453



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Умоўнасць.

Укутаю сэрца ў хусцінку,
Што вяжа мне бабіна лета.
Звісаюць на кроснах-галінках
Карункі разнога багета.

Лісток патрымаю за крылы
І выпушчу ў неба, адпраўлю
Да мары, ляці легкакрылы,
Туды, дзе гулліць разнатраўе.

Не веру я ў тое, што згінеш,
Бо вернешся ўвесну пупышкай,
Пялёсткам надзею адчыніш,
Сагрэешся сонечнай успышкай.

І зноў будзеш радаваць вока
Маё і ўсіх, хто разгледзеў
У палёце тваім адзінокім
Умоўнасці сутнасць у свеце.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116010305826



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Усе гамоняць пра дзень волі.
Толькі волі ад каго?
Ад сябе самых? Ніколі
нам не звольніцца, таго,
што ўсё бачыць, не падманеш.
Маеш тое, чаго варт!
Волі хочаш? Волю маеш!
Як калісьці Банапарт,
захацеў пайшоў вайною,
не хапіла сіл - палон…
Аднаго ўсе людзі крою,
розны ў кожнага фасон.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117081109267



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Дакрануся дрыготнымі пальцамі
Да зжаўцелага фотаздымка,
Да вачэй і да шчок з румянцамі,
Што фатограф здымаў узімку.

Да куста, што пад снегам схованы
І да шчырай тваёй усмешкі,
А ты помніш, гулялі ў хованкі,
У вайну, у партызан і ў снежкі?

І паветра ўдыхну марознае,
Што давала нам столькі сілы -
Успаміны мае пра рознае
Зварухнуў ты, куток мой мілы...

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090908385