Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

жыццё

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

За перыметрам падзеяў ардынарнаю
катрынкай,
паслядоўна дні з гадамі і стагоддзямі
сплылі,
і пластамі напласталі з трылабітамі ў
абдымку
людзі ў кураве і сажы пад паверхняю Зямлі.
Усё цякуча ў свеце гэтым – ад віна да
горных пашаў,
ад расы да дыму ў лёгкіх з катаваннем
альвеёл,
толькі кроў гусцее зразу, порах убірае
прагна,
смерць, яна і масу косіць, і суб'екта
аднаго.
Ў Вечнасці няма аблічча, ані формы, толькі
космас,
абыякавы й халодны з выбліскам далёкіх
зор,
нам яны арыенцірам слізгацення па сусвеце
без адрыву ад зямнога магнетызму і любві...



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Усё чакае вясны:
Ціхі парк апусьцелы,
Яго прывіды-дрэвы,
Нібы тыя крыжы.
Усё чакае вясны...
Нібы тыя крыжы,
Думкі ў нас за плячыма,
Жыць бяз страт не магчыма.
Без каханьня ў жыцьці
Мы стаім на мяжы.
Без каханьня ў жыцьці
Ты не здрадзь у душы цноце.
У сваёй адзіноце
Ўсё чакае вясны,
Нібы ў сьне, у забыцьці.



Сярэдняя: 3.4 (16 галасоў)

Усё часова на зямлі, часова...
Але жыве дзіцячы смех і слова,
У небе — сонца, пад гарой — крыніца,
I завязі жывая таямніца
Гасцюе ў свеце, як раней гасціла.
О Беларусь! Мяне ты узрасціла,
Дала мне мову, песню, зрок і слых,
Каб імі надзяліў дзяцей сваіх.

Усё часова на зямлі, часова...
Але жыве дзіцячы смех і слова,
У небе — сонца, пад гарой — крыніца,
І завязі жывая таямніца
Гасцюе ў свеце, як раней гасціла.
Якім жа змалку падуладны сілам,
Што, як зямля, сваім магнітным полем,
Абвіты я і радасцю і болем?



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Усё як трэба зразумець самой,
Пакуль багацце — доляй неспазнанай. 
Снуюцца думкі ройнаю сям'ёй
Над звечарэлаю ракою-мамай.

Якая ціхая ідзе вада,
Якая шчырая цячэ размова.
Лілеі воблакаў гайдай,
                                       гадай,
Калі пакліча шчасце ў перазовы.

Па перакотнай хвалі паплыла
Зары заходняй рыбка залатая.
.................
А помніш, мама, я дачкой была.
Цяпер далёкай госцяй залятаю.