Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Lazzaro

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы — ніякай.
Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор'е
такое... такое..., што... "Божанька, дзякуй!" — за ціхае
шчасце — прымаць па глытку гэты дзень.

За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад
сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За
ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць
прыроды, лагоду яе і спакой.

О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце
зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца!
Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і
на ўсім — хараство!

10.10.2014



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

У існаванні тутасветным хуткалётным
чатыры рэчы не вяртаюцца зваротна:

бяздушны камень, стрэлам кінуты ў прастору,
няўклюда-слова – промах сэрцайка-суфлёра,

шчаслівы выпадак, не выкарыставаны,
і час бясцэнны, на пустое змарнаваны.

21.04.2014



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Доча-дачушка грушу прынесла.

"Тата, паеш!"

Тата, седзячы ў крэсле,
ўзяў, укусіў— ну і груша! СмачнАя!

Побач малая слінку глынае.
Потым другую грушу прыносіць.

"Тата, паеш!"—

і слязінка на носе.

Здзіўлены бацька зноў у дачушкі
грушу бярэ: "Ты мая клапатушка..."

"Трушчыць" і хваліць мядвяную грушу
і гаспадыньку малую— Танюшу.

Тая ж глядзіць— не з усмешкай— з адчаем...
Потым чарговую грушу ўручае:

"Тата, паеш!!!"

"Божа! Што гэта— з дочкай?"

"Тата, паеш
мне яе на кусочкі!".



Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Бабуля ўнуку дагаджала —
у школу нават з iм гуляла:
як семкі, "шчоўкала" задачкі,
пакуль "настаўнік" чмякаў жвачкай,
пасля пісала сачыненні
і напявала песню з "пення".
Чарціла нешта, малявала,
каб "зарабіць паболей балаў".
І нават контурныя карты
штрыхоўкай чыркала упарта.
Яе ж "вучыцель-вучанятка"
лагодна ставіў ёй дзявяткі
і частаваў смачнЫм пячэннем —
"за перамогi ў навучэннi".

Бабуля толькі праз паўгода
ўцямiла: "кнопік" ейны — шкода.
Хоць і гаворыў: "Веды — сіла!",
ды насамрэч яна рабіла
за вынаходлівага Ваню...

яго
дамашнія
заданні.

7.12.2014