Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2016

іронія існаваньне абуджэнне абыякавасць адзінота адзіноцтва адчай азеры Айчына аптымізм байкі балады Бацькаўшчына беларускі народ Беларусь блаславенне блуканне Бог будучыня віншаванне вайна вера вера ў лепшае вершаплёцтва вершы вершы для дзяцей вёска восень вясна гісторыя героі грамадзянская лірыка графаманія гумар гумарыстычныя вершы дабро дзецям дзяўчына дзяцінства дождж дом думкі духоўнасць душа жаданні жанчына жанчынам журба жыццё зіма заблытанасць забойства запавет запал змаганне змаганьне казачныя матывы каханне каханьне кахаць каштоўнасці краіна край крыўда лірыка Лірыка кахання лета Мінск мінулае маладосць малая радзіма мама мара мары мова музыка надзея натхненне небыццё недзея неспакой пакуты пакуты душы памяць парада парады патрыятызм пачуцці паэтам пераклад пераклады вершаў прабачэнне прыгажосць прыгажосць прыроды прырода радзіма разважанні ратаванне родная мова родны край роздум рэчаіснасць сарказм свабода свята словы сон страта сумленне сустрэча сцёб сябры творчасць успамін успаміны філасофія філасофская лірыка чаканне чалавек Чарнобыль час школа шчасце
Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

На самы край свету ляцеў б за табой,
на бераг пусты прыплыў бы, Рахель!
Я сеў ў самалёт, ды мусіць не ў той,
паплыў караблём, ды не той карабель.
Цябе так шукаў на гэтым я свеце,
у кожнай краіне, ў кожным кутку.
У зіме я шукаў, у восені, у леце,
уначы я шукаў, працягнуўшы руку...
Цябе я згубіў, заплюшчыўшы вочы,
расплюшчыў - не ўбачыў нікога я больш.
Пасля, як сляпы, па свеце я крочыў,
і град мяне біў, і мачыў мяне дождж.
У пошуках мілай згубіўся і сам,
душу ў кайданах патапіў на мялі.
І цела свае самалётным бартам
аддаў, і каб болей мяне не знайшлі...
Шукаў і згубіўся, шукаў, не знайшоў,
Рахель мая згублена ў леце.
Знайшоў толькі бруд ды пыл караблёў,
шукаў не на гэтым я свеце...



Сярэдняя: 4.5 (17 галасоў)

Я чытала на мове Коласа,
Размаўляла на мове дзеда,
А спявала нябёсаў голасам,
Які ліўся з крыніц сусвету.

З плачу рос і напеваў дожджыку,
З шапацення гаёў і траваў,
З галасоў ліс, ваўкоў і вожыкаў
І шумлівых лясоў, дубраваў.

З пераліваў крыніц і гоману
Птушак роднага майго краю,
З плёсаў Нарачы, хваляў Нёману,
З даўніны, што на гуслях грае.

З калаўротаў Нямігі, Свіслачы,
З бразгу коп’яў, падковаў, латаў,
З ціхіх рэчак Зяльвянкі, Іслачы,
З беларускіх народных святаў.

Са званоў над Сафіяй светлаю,
Што гучаць і між зор лунаюць.
Крыж з надзеяю запаветнаю
Над Радзімай маёй трымаюць.

Я чытала, спявала, марыла,
Каб шчасліва жылося людзям,
Каб вайна небасхіл не хмарыла.
І дай Божа! Няхай так будзе!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116090705374



Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Як пазнаць?

Ідзем мы праз свой лёс,
Нібы праз лес дрымучы,
Без сцежак і дарог
Неведама куды.
Сцякаюць ручаі:
Атрутны і гаючы...
Вось толькі, як пазнаць?
Адкуль набраць вады?

Падсцерагае звер
Вялікі, невялічкі,
І не разгледзець нам
Ні погляд, ні памер...
Вось толькі, як пазнаць
Драпежнікавы звычкі,
Каб потым прыручыць
І ён змяніў намер?

Расце так многа дрэў
З ігліцамі і лісцем,
Вялікіх і малых,
Дзе можна адпачыць...
Вось толькі, як пазнаць?
Каля якога выйсце?
З дрымучасці на свет,
Каб было лепей жыць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061204191



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Верш для дзетак.

Белабрысаму Іванку
Падарылі ўчора санкі.
Рад Іванка падарунку,
Не патрэбны і ласункі,
Бо цалюткі дзень з гары,
Ліха носіцца ў двары…
Мо забыўся ён пра школу
І таму такі вясёлы?
"Не забыўся, - кажа Янка.
Парабіў урокі зранку."
А вясёлы я таму,
Што люблю вельмі зіму.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116012106729