Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2016

іронія існаваньне абуджэнне абыякавасць адзінота адзіноцтва адчай азеры Айчына аптымізм байкі балады Бацькаўшчына беларускі народ Беларусь блаславенне блуканне Бог будучыня віншаванне вайна вера вера ў лепшае вершаплёцтва вершы вершы для дзяцей вёска восень вясна гісторыя героі графаманія гумар гумарыстычныя вершы дабро дзецям дзяўчына дзяцінства дождж дом думкі духоўнасць душа жаданні жанчына жанчынам журба жыццё зіма заблытанасць забойства запавет запал змаганне змаганьне казачныя матывы каханне каханьне кахаць каштоўнасці краіна край крыўда лірыка Лірыка кахання лета Мінск мінулае маладосць мама мара мары мова музыка надзея натхненне небыццё недзея неспакой пакуты пакуты душы памяць парада парады патрыятызм пачуцці паэтам пераклад пераклады вершаў прабачэнне прыгажосць прыгажосць прыроды прырода радзіма разважанні ратаванне родная мова родны край роздум рэчаіснасць сарказм свабода свята словы сон страта сумленне сустрэча сцёб сябры творчасць успамін успаміны філасофія філасофская лірыка чаканне чалавек Чарнобыль час школа шчасце
Сярэдняя: 1 (1 голас)

Я 1, бы палыць, в рыловэй.
Ну, сыло в нас есця шчэ такэ.
Вот я здеся й няня в Малпый 6

Журавы вярнуліся! Глядзіця!
Онь як хвайна, літараю Лэ,
Уж курлычуць над горшочком діда.
Мов, чого ты зажурывся вжэ.

Да. Тут ны зажурыся у рыжых.
Грошый ны хапае, бач, у ведьм!
І шэ вчора прокляла аж Рымшу:
Так! Коб ны й прыходыв до мынэ!

Да. Такая гонды в дідка гіта.
Но хытай усех, товкач, тут Верк.
Ну, нымае дзеньгав ій в Гаўрілы.
Ліш адна бумажына в грам двесць.

Да я вот, оддав оно каліцы
Пару тысяч, бо в ёго отец,
Іш, спаралізованый зу7 аж.
Но ты ны й росказвай гэ ля немк.

Ліпш іды да во ж ув магазінцы
Ля усех сухсехдок розмыней! –
Эй-е-ей! Старая кобылішча!
А всэ кленчыть, бы мала свынне!

Е в нас сыла ж сала вйісты в чэрть.
Шэ но во вырнувся от пынькэй.
Да й узев там шчося на святьте.
Нашо мні шэ лавкы гонды псэй.

Эх, мое Заходышнэ Полісьсе!
Шо ж ты з нэмоч хочыш гондэ з блех.
Всэ воны поужыралы з дітьмы.
Навыть мужа нема ны в однэй.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Твае я веі перарывістым дыханнем
не адагрэў у студзеньскі мароз.
Адно шаптаў, нібыта заклінанне:
«О бог мой, чуеш, гэта усур'ёз!».
Тваю я ўсмешку лютаю завеяй
не засцярог. Зацалаваць не змог.
Абледзянела. Як і твае веі.
«І гэта усур'ёз?- спытаў мой бог.
Твая рука з ангоркавай пальчаткі
Маёй шчацэ цяпла сыпнула ўміг.
Каханая! Каб не твая «пячатка»,
Маё «ўсур'ёз» піло б апошні ўдых.
* * *
Як часта нерашучасці сімптомы
Адзіную аддаць могуць другому.



Сярэдняя: 3 (1 голас)

«Несвоевременность – вечная драма, где есть Он и Она» И.Тальков
Ізноў кармлю падманам вочы,
што кветкі ў вазе – ад цябе.
Ізноў кульгае, а не крочыць
гадзіннік сонны на сцяне.

Яшчэ з праменьчыкам гуляе
Твой фотаздымак на стале.
І вера зрэдку суцяшае:
«Ну пачакай яшчэ»… Але

Тваіх гербераў вейкі звялі,
сустрэч размыты берагі.
Надзею ўжо смакуюць хвалі
адчаю, жалю і тугі.

Упарта берагчы спрабую
тваёй прысутнасці сляды.
Але ўяўленне ўсё ж малюе
карціну, дзе ёсць я і ты.

Не спадзявайся больш на словы
І паспяшы, жаданы госць,
бо піша Несвоечасовасць
трагедыю. Фінал вось-вось…



Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Няма з табою сумных думак,
Мая ты родная зямля.
Ад мітусні жыцця і тлуму
У табе знайду спакой і я.
Адной табе сябе даверу,
Пайду туды, адкуль прыйшла
Пажоўклым аркушам паперы,
Згарэўшым у вогнішчы жытла.
Як Ефрасінья і Рагнеда
І мноства ўсіх тваіх дачок,
Я па дарозе лёсу еду,
Каб ты заўсёды мела зрок,
Каб смела крочыла наперад,
Жыла на доўгія вякі
Праз нашы думкі, вочы, веру,
Праз сілу слова і рукі.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061105237