Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каханне

Сярэдняя: 3.6 (24 галасоў)

Мне не патрэбна iншай зброi,
Здаўна я ведаю свой шлях.
Не дакрануцца ўжо да мроi,
Блакiт нябёсаў на вачах.

Плыву скрозь цемру, адзiноту,
Час не спыняе карабель...
Ён прынясе яму самоту,
Й прыгажосьцi яе бель.

Аднойчы я знайду твой бераг,
Але ня трэба больш ён мне...
Павольна абмiну скрозь шэраг,
Пакiнутых ахвяр у iмгле...



Сярэдняя: 3.7 (20 галасоў)

Мне не шаснаццаць,
ведаеш,
мне не шаснаццаць.
Я не вар’ятка
у чужым каханні.
Я не вар’ятка
у чужым жыцці –
тваім жыцці.
Я не кахаю.
Я малю кахання.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Можа нічога не было,
Можа - прывід, а можа – ява.
Можа пачуцці замяло
Чырвоным лісцем лістапада.

Яшчэ надзею шле Венера,
Удалячынь кідаю зрок -
Рвуцца нацянутыя нервы,
Я ўжо па-іншаму не мог.

Усе ж тугою неадольнай
Яшчэ баліць мая душа.
Але, стаміўшыся, павольна,
Скідае путы і яна…



Н.