Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каханне

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Патапіў этап застойны
Багна, бруд, ня даць, ня ўзяць.
Чым шырэй твае абдоймы,
Ты прасьцей цябе распяць.

Молат. Звон цвікоў у працы.
Стоп. Ня рухаць. Пастаю.
Лета. Кожнаму па срацы,
Па каханьні,па Who?You!



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад…
Пастаю, адыду і вярнуся назад.
Ціха, яблык, не падай,
Не будзі маю радасць,
Да відна не будзі,
Пасядзі
На галіне –
Хай паспіцца дзяўчыне.

А крыніца паціху булькоча ў кустах
Аб зялёных вачах і аб мілых руках,
Што красуня лясная
Пра мяне ўспамінае…
Дык, ручай, не шапчы,
Зацурчы
Па даліне, -
Час прачнуцца дзяўчыне!

І мы самі, як хвалі крынічнай пары,
Цераз луг, цераз свет паплывём на зары.
Ужо нашы прасторы
Там, дзе месяц і зоры.
Хутка ноч праміне,
У акне
Стала сіне, -
Час выходзіць дзяўчыне!



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

ПАХНЕ Ў ЛУЗЕ КАНЮШЫНА...

Пахне ў лузе канюшына,
Горкі слезы л′е дзяўчына,
Хлопец не мычыць, не целіцца,
Абяцанкі мякка сцелюцца...
Хлопец не мычыць, не целіцца,
Абяцанкі мякка сцелюцца...

У полі белыя рамонкі
Пра любоў вядуць гамонкі,
Сумна на душы дзявочай,
Любы замуж браць не хоча...
Сумна на душы дзявочай,
Любы замуж браць не хоча...

Ружавее за акном шыпшына,
Павай па сялу плыве дзяўчына,
Златы ветрык у валасах гуляе,
Дзяўчат шмат, а такая - адная...
Златы ветрык у валасах гуляе,
Дзяўчат шмат, а такая - адная...

16.01.2014 г.



Яшчэ не ацэнена

Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...