Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каханне

Сярэдняя: 1.9 (8 галасоў)

Жонка ўкладвае
ніці доўгіх медзяных
валасоў. Блішчаць
іголкі стракоз. Кроплі
расы на хрызантэмах.



Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Хто можа схаваць агонь,
Хто можа спыніць світанне?
У заўтра бяжы бягом, –
Няма ў лёсу вяртання.
Хто можа знішчыць агонь
І радасць свайго кахання?
Якой узважыць вагой
Страты яго марнавання?
Хто можа зблытаць яго
З покрывам ночы сумрочнай?
Хто можа хаваць агонь,
Вяртаць нам холад паўночны?
Навошта хаваць агонь,
Хлуснёй заліваючы ззянне?
Прыбіў чалавек далонь
Цвіком да крыжа пазнання…



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну,
Я ж абраў сабе шлях – ён далёка не райскі:
Мой радок для жанчын, мой радок пра жанчыну,
Будзь то дзень сакавіцкі ці чэрвеньска-майскі.

Хай шукаюць пасля ўсіх маіх “прататыпаў”,
Хто натхняў на радкі, хто душу мне крылаціў,
З кім хадзіў ля бяроз я ці ў засені ліпаў,
На каго свае дні летуценныя траціў...

Што адхлання шукаў не ў сям’і, а на волі,
Дакарайце мяне, толькі ўсё ж не карайце.
А калі часу млын свае жорны спаволіць,
Застануцца радкі. Вы чытайце, чытайце...