Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каханне

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Старая п'еса, але адчуваю
Знаёмых словаў незнаёмы смак.
Стаміўшыся ад сорамных фіналаў,
Жадаю ведаць, раб я ці мастак.

На згібах і няроўнасьцях сцэнару
Схаваўся шанец адзін на мільён,
Шукаю кволую надзею я на мару
У нязмыўнай памяці размоў.

І мой кожны новы крок наперад
У шляхі ператвараецца назад.
Заўтра будзе лепей чым учора,
Калі не, мо пражыву і так.

Чакаю, веру, мару аб спатканьні,
Ды ці маю права я казаць пра "нас"?

Тэлефануй, як будзе час.



Яшчэ не ацэнена

Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае,
На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Ды не так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Сумленна знішчала і фільмы, і хронікі,
Дзе ёсць ты буйным планам,
Дзе ў эпізодах бегаюць слонікі
(Любіў жа ты слонікаў, праўда?).
Знішчаліся запісы голасу
I слоў, што гучаць несапраўдна.
Знішчаліся жорстка і многа
Архіўныя стужкі былога.

I ўсё упустую! Якісьці ўспамін –
Адноўлена серыя іншых карцін,
I страчаны кадр утварае сюжэт,
I высяцца горы бабін і касет,
I спіс кінахронік зноў свежы і новы
Расце, нібы гідры Лернейскай галовы.

Світае. Завершан апошні сеанс.
На восем гадзін упадаю у транс.
Назаўтра — працяг. Пад вачамі кругі.
I ўсё-такі дзякуй табе, дарагі:
Жыву — не сумую. I ў цэлым ... яно
Не самае горшае ў свеце кіно.