Са  зборніка  “Вершы-дураняткі”.
Я  з’ехаў  з  Глузду.
А  куды – не  разумею…
Ды  і  навошта…
А  каб  я  ведаў ?
З  чаго  ўтварыў  я  гэткую  зацею ?
У  Глузде ж  быў  заўсёды  з  салам, хлебам…
Яно, канешні – Глузд  мяне  карміў, паіў.
З  жанчЫнай  пазнаёміў, неблагОю.
І  капітал  мне, нейкі, прыкапіў.
Але, было  з  Ім  неяк  неспакойна…
Усё  Ён  мяне  нешта  валатузіў…
Каб  я – за  “тое”, “гэта”  браўся.
Падсоўваў  розныя  спакуссі.
Стаміўся  я – быць  з  Глуздам  у  суглассі…
Не, я  анічога  не  забраў.
Усё  пакінуў, ціха  з  Глузду  з’ехаў.
Шкадую – з  Ім  былі  мы  у  сябрАх.
І  як  Ён  без  мяне, адзін…
Пацеха…
*+*
25 верасня 2014 г.
**(Глузд – разум, ум; неблагая – хорошая;
валатузіць – бескончно дёргать;  спакуссі – искушения)