Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2014

інтэрнэт існаваньне ісціна адзінота адзіноцтва адчай Айчына аптымізм Біблейскія радкі балады беларускі народ Беларусь Бог боль вайна вера вершы вершы для дзяцей вёска восень вясёлка вясна гісторыя грамадства гумар гумарыстычныя вершы дабро дзеці дзецям дзьмухаўцы дождж думкі душа жанчына жартачкі жах жыццё зіма запал здрада зоры казка каханне каханьне кветкі край лес лета любоў людзі лютасць Мінск мінулае мір малітва маладосць мальба мама мары мова мора музыка мятро надзея неба Новы год нянавісць памяці паэтаў памяць парады патрыятызм пачуцце паэзія паэтам пекла пераклады пераклады вершаў песняры прабачэнне прыгажосць прырода прысвячэнні прытчы п’янства радзіма разважанні разважанне ранак расстанне родная мова родны край роздум рэвалюцыя рэчаіснасць санеты сатыра свабода свет святло смерць сон сонца страта сум сумота сябры творчасць удзячнасць усмешка успаміны філасофія хвалі чалавек час шлях шчасце
Сярэдняя: 5 (10 галасоў)
Удзячна я за тое, што было - Не ацаніць таго , што яшчэ будзе... Абы нясло, яно, маё крыло, І не дало запэцкацца ў брудзе... Абы квітнела родная зямля І любы твар не засмучала скруха, Калі майго імгнення каляя Знікне ў віхуры вечнай завірухі… Даецца ўсім нам шанец толькі раз, З якой нагоды ліха, пачастунак? Але калісь настане гэткі час Калі паймеш, што ўсё было ратунак, Падумаеш, што выбар ёсць заўжды - Няма яго, як і канца ў казкі… Хоць выбіраем меньшую з бяды, Разгадваем па-свояму падказкі… Ды і не бачым многае ў жыцці, Не ведаем, за чым прыйшлі сюды мы І кожны дзень мы ў новым адкрыцці - Сярод зямной пустыні - пілігрымы.. Women Jordan Shoes


Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Люблю цябе. Шкадую. Безумоўна. Даруючы... ўсялякую віну. Штодня... ўмаляю Бога малітоўна: "Прабач яго. І я... не ўспамяну. Хай прыме... дараванне як дарунак, як хвалю ўсеабдымнае любві. Мо раптам... здрыгануцца тыя струны, якія... ён у трос канатны... звіў? Мо чула адгукнуўшыся, заплачуць аб тым, што... так балюча... варушыць?" Люблю цябе. Хоць ты... А як іначай? "Узятае на смерць... павінна жыць!" —————————————————— "Узятые на смерць павінны жыць."— радок з верша Р. Барадуліна. Adidas Yeezy


Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)
Так не бывае – каб жыццё пражыць, як быццам п’еш, і п’еш, са смагаю,з крыніцы… Бо, цягнуць ў вір такія дні-цяжы – што згодзен сам ты, нават, утапіцца… Так не бывае – каб ты жыў, і жыў, як быццам вечнасць богам даравана… Бо, з той хвіліны – да канца бяжыш, як ты – ад пупавіны адарваны… Так не бывае – каб ты век увесь тужыў, як быццам Сьвет супраць цябе – у змове… Бо, толькі тым і трэба даражыць – што ты жывеш, няхай і выпадкова… *+* 20 лістапада 2014 г. NIke Dunk SB MID


Сярэдняя: 1.9 (8 галасоў)
От!.. Як прыкра... нават цяжка... Бессаромны, прыкры фас! Ветласць мовы - як сярмяжка, Нібы змылена ў запас! Гэта "тыпа словам звязка" Як аскома на зубах! Зневажальнай рэчы, гадкай, Вушы "вянуць" ў мацюках! Людзі, людзі!!! Мы ж не "быдла" Рэч шануйце, як паноў! Няўжо розум гэтак збіла? Памяркуйце вы наноў! Footwear