Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2011

інтэрнэт іронія ісціна абыякавасць адзінота адзіноцтва Айчына анекдоты барацьба Беларусь Бог бязвінна загінуўшым у мінскім метро віншаванне вайна ваўчаня вера верлібр вершаплёцтва вершы вершы для дзяцей восень вясна гісторыя гандлярства горад грамадзянская лірыка графаманія грошы гумар гумарыстычныя вершы дзяржава дзяўчына дзяцінства думкі духоўнасць душа жыццё зіма захапленне казкі камунізм каханне каханьне каштоўнасці краіна лес лета людзі містыка маладосць мама мастацтва менталітэт мова музыка надзея народ натхненне небяспека ноч няволя пакуты пакуты душы памяці паэтаў парады харчавання парк патрыятызм пачуцці паэзія паэтам пейзажная лірыка пераклад пераклады вершаў песня прыгажосць прырода прытчы птушкі п’янства радзіма развіццё разважанні разважанне расстанне растанне релігія родная мова родны край роздум розум рэвалюцыя рэлігія рэчаіснасць сіла духу сакура самота санеты сатыра свабода смерць спакуса спачуванне старажытнасць сум сучаснасць сяброўкі таемнае талент талерантнасць таямніца творчасць тэракт у метро тэрарызм філасофія філясофія цела чалавек Чарнобыль шчасце экалогія юнацтва
Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Натчына сонца
У ранку ў акенца
Сонца зірнула,
Лягло на люстэрцы
І ціха заснула.
Прачнулася Ната,
Шчабеча, смяеца:
-Ой мама, ой тата,
Зірніце на шкельца.
Схапіла люстэрка,
А сонца наўцекі,
Па сценах, па дзверках,
Ды ў комін шырокі.
Памыла ад сажы
Праменьчыкі жвава,
І зноў засвяціла
У небе ласкава.



Сярэдняя: 5 (83 галасоў)

Пад зоркаю яснай нябёс пазалоты
Я вусны твае захаплённа цалую;
Згубляю дыханне з тае асалоды,
Што здольна закрýжыць галову шальную.

Пяшчотны, ласкавы, начны пацалунак,
Мне сэрца хвалюе, узрушвае душу;
Ён быццам бясцэнны нябёс падарунак,
Я марыць пра большае нават не мушую

Аддаўшысь пачуццям, цалую твар мілай,
З вялікім каханнем, і ласкаю, шчыра.
Начны пацалунак вуснаў любімай,
Пад месяцам срэбным, што свеціць зычліва.



Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)

Наш дом - Беларусь
Наш дом утульны і прыгожы
Планета з назваю - Зямля.
Краін вялікае ў ім мноства,
Сярод іх Беларусь мая.
Люблю цябе мая Радзіма!
Ты прыгажэй за ўсіх на свеце,
Ты невялікая краіна
На нашай сонечнай планеце.
Азёры, рэк бясконцых стужкі,
Твае балоты і лясы,
Гаі, у якіх спяваюць птушкі,
Палі, дзе шэпчуць каласы.
І даражэй за ўсе на свеце -
Блакіт квітнеючага ільна,
Хоць шмат краін на усёй планеце,
У сэрцы Беларусь адна.

Н. Капчук



Сярэдняя: 4.6 (22 галасоў)

Наша дзеўчына Палiна —
«Працавiтая» дзяўчына.
Узяла з ранiцы расчоску,
Круцiць гарную прычоску.
Зрабiла модненькi начос,
Ходзiць з iм, задраýшы нос.
Мацi кажа на Палiнку:
«Падлогу падмяцi, дзяўчынка!»
Палiнка за жывот бярэцца:
«Захварэла я, здаецца».
«Зараз дам табе таблетку!»
«Лепш дай, мамачка, цукерку!
Мiнулы раз, як я хварэла,
Цукерак, можа, сорак з'ела.
Пакуль змятала ты падлогу,
Мне стала лепей, слава Богу».
«Iдзi, дачушка, лепш гуляй!
Хваробы усякай не шукай!»