Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Дзям'янава

Раiм наведаць паэтычную старонку Таццяны Дзям'янавай, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы можаце знайсці звестки пра паэтку, пазнаёміцца з яе творамі, а таксама зазірнуць у персанальны блог Таццяны Дзям'янавай

інтэрнэт ісціна адзіноцтва анекдоты анёл багацце байкі бацькі Бог бязвінна загінуўшым у мінскім метро віншаванне вайна веды вера вершаплёцтва вершы вёска весялосць восень вясна гандлярства графаманія грошы гумарыстычныя вершы дзеці дзецям душа жанчына жанчынам жыццё зіма зайздрасць захапленне змаганне зоркі казкі каханне каштоўнасці кнігі крыўда лес любоў мабільны тэлефон маладосць маленства мама мана маўчанне маці музыка натхненне неба Новы год нянавісць пакуты пакуты душы памяці паэтаў памяць парады харчавання пачуцці паэзія паэтам пераклады вершаў песня поўня праўда прыгажосць прырода прытчы птушкі п’янства радзіма разважанні разлука расстанне растанне родная мова родны край рэчаіснасць сіла духу сакура самота санеты світанне сквапнасць словы смерць смяротнае пакаранне снегавік сталасць старасць сумленне сустрэча сэрца сяброўства талент творчасць тэрарызм удзячнасць усмешка успамін успаміны хлеб цяжарнасць чаканне чалавек шчасце экалогія
Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Спадары! Не чапайце паэтаў!
Не вяртайце ў рэальнасць знянацку!
Рыфмаплёцтва – не сродак, не мэта,
А як дзіцятку – любая цацка.

Хай гуляюць у творцаў, хай мараць,
І на душы нанізваюць тэмы!
Калі ж нехта радком зацяжарыць,
Мо й разродіцца цэльнай паэмай.

Хай няшчадна марнуюць паперу
І пячатаюць нешта ў Інэце,
Каб усе іх найлепшыя перлы
Разыйшліся праменнем па свеце!

Мо дзе-небудзь дажджамі пральюцца
Й беларускіх “вершыцеляў” вершы –
Так, што ў сэрцах чужых адгукнуцца
І пачуцці, і думкі тутэйшых…

5.03.2010



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Спакваля зачытаюся вершамі,
Багацеючы, хай і не грошамі.
З асалодаю – мабыць, не першымі,
З пажаданнямі – каб не апошнімі.

Загаіцца душа мая лекамі
Дзеля сэрца майго, дзеля розуму –
І, радку падпяваючы нейкаму,
Стану раптам сама нецвярозаю.

Зачаруюся шчасцем нахлынуўшым,
Звар’яцею ад гора балючага –
І, пакуль дачытаю да “фінішу”,
Спачуваннем душу сваю змучаю.

Ой вы, россыпы слоў магнетычныя!
Як жыццё мне ад вас закадзіраваць?
Мо завесці залежнасці, звычныя
Для майго, чалавечага, выраю?

Цыгарэтка? Гарэлка? Наркотыкі?
Ці абжорства? Ці іншыя “радасці”?
Выбар ёсць. Ды няма таго дотыку,
Каб сярэдзінка ў неба ўздымалася!

Каб не ныла істота бяздонная,
Разумення шукаючы ў бліжняга.
О, паэзія! Шчасце надзённае!
Без цябе я, напэўна, не выжыву!

1.12.2010



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Спяваюць ружы пад акном
Аб нечым ружавым, няйначай.
Зачараваны, дрэмле дом.
А дожджык слухае – і плача.

Хвалюе ветрам струмяні.
Раняе слёзы на пялёсткі.
Празрыстых кропелек агні
На кветках ззяюць, нібы росы.

– Сумуеш, дождж? Але аб чым?
Такую квецень не смакуеш!
А мо баішся, што ўначы
Ружовых казак не пачуеш?

Ці пад уколамі шыпоў
Расчараваўся ў прыгажосці?
Ці ў харастве ружовых сноў
Угледзеў зманлівае штосьці?

А дожджык плюхае, журчыць –
Ці ён спявае, ці гаворыць,
Самотным шэптам шамаціць
Пяшчотным кветкам песню-споведзь:

– О, ружы! Ваша прыгажосць –
Вачам і сэрцам на здзіўленне.
Ля вас, здаецца, – шчасце ёсць,
Але ж нядоўгі час цвіцення.

Аднойчы ветрык наляціць,
Кусты далонямі прылашчыць, –
І цуд ружовы абляціць,
А з ім – і прывіднае шчасце…

30.06.2010



Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Студэнцкія сяброўкі і сябры…
Якая асалода ад сустрэчы!
А колькі ж год мінула з той пары,
Калі нас разлучыў расстання вечар?!

Сустрэліся… Эх, нам бы – ды назад –
У час, калі былі мы маладымі,
І верылі ў шчаслівы зоркапад,
І трызнілі ідэямі сваімі!

Тады было наперадзе жыццё
І мары – ў фарбах казачна-ружовых…
І радаснае першаадкрыццё
Пачуццяў, думак рознакаляровых...

Здавалася – ўвесь свет – ля нашых ног,
А шлях далейшы – светлы і бясконцы.
Ды кожнаму свой лёс прызначыў Бог.
І кожнаму – свае дажджы і сонцы.

Сустрэліся. Хоць нельга не пазнаць
Усіх, каго забыць і немагчыма,
На жаль, свавольства часу не суняць –
На тварах – вэлюм сталасці – маршчыны…

“Ты – як?”… “ Ты – дзе?”… “А муж, а дзеці – ёсць?”…
Абдымкі, пацалункі, хвалі смеху…
Ўспаміны пра юнацтва – хмельны госць,
Які да нас, сягонняшніх, заехаў.

Яго прыемна шчыра павітаць
І з ім паразмаўляць пра ўсё з ахвотай.
Ды ледзь пачнеш юнацтва ўспамінаць –
Як тут жа і ўціраеш слёзы ўпотай…

Шкада. Бо ўжо не тая весялосць,
І мы, на жаль, ужо не тыя людзі.
Таму бывай, жар-птушка – маладосць!
А мы цябе ніколі не забудзем...

22.12.2010